«Байцы дарожнага парадку»

гаиТак у народзе называюць супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі, якія ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адзначаюць і сваё прафесійнае свята. На Лунінеччыне гэтае падраздзяленне РАУС узначальвае Аляксандр Антановіч.

79-ты год існавання служба ДАІ сустракае з добрымі паказчыкамі — па выніках работы за 5 месяцаў прызнана адной з лепшых на Брэстчыне. Прымаемыя меры, накіраваныя на стабілізацыю абстаноўкі з аварыйнасцю, дазволілі дасягнуць станоўчых тэндэнцый па скарачэнню колькасці дарожна-транспартных здарэнняў. З пачатку 2015-га на тэрыторыі нашага рэгіёна зарэгістравана 10 ДТЗ (за аналагічны перыяд летась — 20), у якіх загінуў 1 чалавек (у 2014-ым —    7), атрымалі траўмы — 15 (23). Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 4487 грамадзян (у мінулым годзе — 3985). Прычым, колькасць асоб, учыніўшых правапарушэнні ў стане алкагольнага ап’янення, таксама знізілася — 85 (104). Не прытрымліваліся хуткасных рэжымаў 1186 вадзіцеляў (1210). Выкарыстанне святлоадбіваючых элементаў праігнаравалі 742 пешаходы (498).

У штаце падраздзялення — 11 супрацоўнікаў, ёсць адна свабодная вакансія. Высокіх паказчыкаў у рабоце дасягнулі старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы Сяргей Валько, інспектар дарожна-патрульнай службы Аляксандр Хартановіч, старшы дзяржаўтаінспектар Андрэй Канапацкі. Але не толькі ім — усяму калектыву, ветэранам — кіраўніцтва ДАІ і РАУС адрасуе цёплыя словы віншаванняў з нагоды прафесійнага свята, зычыць душэўных і фізічных сіл, жыццёвых і працоўных поспехаў, шчасця і спакойнай службы!

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.