Дзесяць мячоў за два туры

фк гранитСтолькі мячоў пабывала ў варотах “Граніта”.

Перамогай з буйным лікам 5:1 на карысць “Белшыны” завяршылася гульня чарговага тура чэмпіянату краіны па футболе паміж бабруйскай камандай і “гранітаўцамі”. Пачатак разгрому паклаў Сяргей Ражок. На 21-ай хвіліне ўдарам з-за межаў штрафной футбаліст адправіў мяч у далёкі правы вугал. Пад заслону першага тайма лідарства ўмацаваў Дзмітрый Турлін. На перапынак каманды пайшлі пры ліку 2:0 — на карысць “Белшыны”. Другі тайм пачаўся з актыўных дзеянняў гаспадароў: падача вуглавога, і ўдарам з лініі варот Дзмітрый Неўмывака скараціў разрыў — 1:2. А далей пачалася феерыя “Белшыны”. На 71-ай хвіліне вызначыўся ўкраінец Яраслаў Багуноў, які ў стыле партугальца Крышціану Раналду перакінуў мяч праз галкіпера і зрабіў лік 3:1. На 90-ай хвіліне выдатным ударам у правую дзявятку адзначыўся Аляксей Сквярнюк — 4:1. Канчатковую кропку ў гульні паставіў усё той жа Яраслаў Багуноў. Ён дакладна рэалізаваў пенальці на 3-яй дабаўленай хвіліне — 5:1.

Пасля фінальнага свістка галоўны трэнер “Граніта” Валерый Бахно хутка пакінуў лаўку запасных. А на пасляматчавай прэс-канферэнцыі прызнаўся, што адразу ж адбылася сур’ёзная размова з ігракамі.

На пытанне: “Ці “лятала” ў раздзявалцы што-небудзь?”, ён адказаў: “У двух матчах прапусцілі 10 мячоў. Калі б не лятала нічога, то нашы балельшчыкі мяне б не зразумелі. Але там асабліва нікому нічога не скажаш, бо ўсе такія “вялікія” ігракі, што вы сабе нават і ўявіць не можаце. Узровень проста “зашкальвае”.

Галоўны трэнер “Белшыны” Аляксандр Седнеў не стаў падліваць масла ў агонь, адзначыўшы, што нельга сцвярджаць, што перайгралі “Граніт” па ўсіх артыкулах. У гульнявым плане была роўная барацьба. Проста яго каманда эфектыўна выкарыстала свае моманты. Гэта чыста гульнявая перамога, футбалісты аддалі ўсе сілы.

У наступным туры 11 ліпеня “Граніт ” згуляе ў гасцях з “Віцебскам”. Гэта будзе апошні матч першага круга.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.