«Гранітная» абарона «пасыпалася»

Гэта адбылося ў 12-ым туры чэмпіянату краіны па футболе ў Мінску, дзе аднайменны клуб прымаў мікашэвіцкую каманду. “Граніт» пацярпеў рэкорднае ў сезоне паражэнне. Калі за ўсе папярэднія матчы ў сетцы варот побывала 10 мячоў, то на гэты раз — 5.

Наўрад ці хто думаў аб такім зыходзе. Нават, калі ў першым тайме гаспадары вызначыліся двойчы, “катастрофу” складана было прадбачыць. Але тым і цікавы футбол. Мінчане “злавілі” кураж, і мячы літаральна пасыпаліся ў вароты “гранітаўцаў”. Не дапамаглі і праведзеныя Валерыем Бахно замены: Цярэнцій Луцэвіч і Дзмітрый Асадчы не змаглі ўнесці актыўнасці ў атакуючыя дзеянні каманды. У выніку сумнае паражэнне — 0:5.

Як пазней адзначыў галоўны трэнер, “такія матчы трэба разбіраць і хутка забываць”. Хочацца спадзявацца, што так яно і будзе.

Наперадзе ў “Граніта” не менш складаная гульня з суседам па турнірнай табліцы — “Белшынай”. Матч паміж гэтымі камандамі адбудзецца ў Лунінцы на стадыёне “Палессе” 4 ліпеня. Пачатак у 17.30.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.