Памяць без межаў

сухой120-годдзе з дня нараджэння славутага авіяканструктара двойчы Героя Сацыялістычнай Працы Паўла Сухога незвычайна адзначылі былыя ваеннаслужачыя.

Прадстаўнікі раённых арганізацый Беларускіх саюзаў афіцэраў і воінаў-“афганцаў” ажыццявілі працоўны дэсант на старых Лунінецкіх могілках. Там выяўлена закінутае пахаванне свяшчэнніка Іаана Абаленскага. Дачка яго была вучаніцай чыгуначнага вучылішча, дзе ў 1918-1920 гг. выкладаў матэматыку Павел Восіпавіч. Клірык Свята-Крыжаўзвіжанскага храма іерэй Георгій Філіновіч, які з’яўляецца памочнікам Благачыннага па рабоце з сілавымі структурамі, благаславіў высакароднае пачынанне ветэранаў Узброеных Сіл.

На магіле айца Іаана і побач размешчаных былі высечаны зараснікі хмызняку. Другім этапам будзе добраўпарадкаванне гэтага ўчастка могілак. На думку землякоў, трэба забяспечыць догляд пахаванняў — і не толькі ветэранаў Вялікай Айчыннай. Памяць не мае межаў — ні тэрытарыяльных, ні часовых.

Таццяна ВАСІЛЬЕВА

Add Comment

Войти с помощью: