Патрабаванне часу

Зараз у кожным доме ёсць дзясяткі самых розных электрычных прыбораў. Усе ведаюць, што абыходзіцца з імі трэба асцярожна, каб не дапусціць электратраўматызму. Аднак, не ўсе прытрымліваюцца правілаў эксплуатацыі, праяўляюць няўважлівасць, спрабуюць самастойна разабраць і адрамантаваць складаную тэхніку.

Часта прычынамі пажараў становяцца тэлевізары з-за незахавання ўмоў іх эксплуатацыі. А награвальныя прыборы, пераносныя свяцільні, электраінструменты з’яўляюцца патэнцыяльна небяспечнымі пры парушэнні ізаляцыі электраправодкі, што можа прывесці да паражэння токам. Пры пашкоджанні токавядучай жылы адбываецца іскрэнне і загаранне.

Для засцярогі ад паражэння электрычным токам пры-мяняецца прыстасаванне абароннага адключэння (УЗО). Калі электраправодка старая, то ўстанаўліваць УЗО нямэтазгодна. Да таго ж, памяшканні з павышанай небяспекай (ванныя, душавыя) неабходна абсталёўваць дадатковай сістэмай ураўноўвання электрычных патэнцыялаў.

Летась у Пінску дзіця каталася на роліках у двары жылога дома. Пад’ехаўшы да пад’езда, малыш схапіўся за газавую трубу і адначасова дакрануўся да металічных дзвярэй, што прывяло да электратраўміравання. Магчыма, вынясенне электрычнага патэнцыялу на газавую трубу адбылося ад газавай пліты з электрычным распальваннем у адной з кватэр. Газавая труба не злучана з сістэмай ураўноўвання электрычных патэнцыялаў. Зараз праводзяцца абследаванні дамоў жыллёвага фонду ЖКГ І ЖБПК для распрацоўкі мерапрыемстваў па папярэджванню падобных выпадкаў.

Памятайце, што выкананне элементарных правілаў дапаможа пазбегнуць электратраўматызму і захаваць здароўе і жыццё вам і вашым блізкім.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.