Прыродаахоўныя рэсурсы прыпяцкага Палесся

велутаДзяржаўную праграму па іх комплексному выкарыстанню, а таксама сацыяльна-эканамічнае развіццё Лунінеччыны і яе перспектывы да 2020 года абмяркоўвалі ў населеных пунктах Бастынскага сельсавета падчас грамадскіх сходаў.

Перад землякамі выступіў намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Кавалевіч, справаздачу трымалі дэпутаты райсавета Фёдар Рашэцкі і Сяргей Наварыч. Яны нагадалі гаспадарам аб навядзенні санітарнага парадку на прыдамавых тэрыторыях, заклікалі ўстрымацца ад наведвання лясоў без патрэбы і развядзення кастроў, забаранілі купацца ў неўстаноўленых месцах, асабліва каля аўтамабільнага маста праз раку Цна ў Велуце і вадасховішчы, размешчаным на тэрыторыі Люшчанскай бібліятэкі-клуба.

У ходзе сустрэч вяскоўцы ўзнімалі розныя пытанні — добраўпарадкавання дарог, рэжыму работы магазінаў, паштовых аддзяленняў, ФАПаў. Напрыклад, ямкавы рамонт вуліц Савецкая і Міру ў Бастыні, Булічы — у Велуце, асфальтаванне Школьнай у Люшчы, па словах начальніка ДРБУ-101 Аляксандра Трухнова, з-за адсутнасці фінансавання, на жаль, выканаць сёлета не ўдасца. Стан іх палепшаць пры ўмове паяўлення грашовых сродкаў. А вось прагрэйдзіраваць дарогі ўпаўне па сілах, што зроблена на вуліцах у Бастыні, на Ліпскай — у Навасёлках і ў бок Белага возера. Работы па добраўпарадкаванню працягваюцца.

Жыхароў цэнтральнай сядзібы хвалявала адсутнасць штодзённай работы магазіна №33 (Палетак) райспажыўтаварыства. Старшыня праўлення Максім Сумар паведаміў, што ў мясцовы магазін №44 на перападрыхтоўку па прафесіі прадавец па індывідуальным метадзе прынята Алена Грыгор’ева, з наступнай атэстацыяй і пераводам яе ў гандлёвую кропку №33. Пакуль жа тут двойчы на тыдзень арганізаваны выязны гандаль.

Не прамінулі вяскоўцы вырашыць пытанні, якія датычылі падключэння да цэнтральнага водаправода ў Бастыні (вул. Зылевіча) і Велуце (Кастрычніцкая і Палеская, завулак Садовы), а таксама якасці вады ў кватэры №5 па вул. Школьная, 1 у Люшчы. Дырэктар Лунінецкага КУП ВКГ “Водаканал” Аляксандр Радзіяновіч рэкамендаваў стварыць кааператывы індывідуальных забудоўшчыкаў з выбарам старшынь і падачай заяў на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі і выканання работ па пракладцы водаправода. У Люшчы якасць вады ў вулічных сетках водазабеспячэння адпавядае санітарным нормам з утрыманнем жалеза 0,15 мг/л пры норме 0,3 мг/л. Праблема хаваецца ва ўнутрыдамавых сетках, якія выкананы са сталёвых труб, што знаходзяцца ў аварыйным стане. Менавіта па іх ажыццяўляецца водазабеспячэнне дома і прыводзіць да забруджвання вады, што адбіваецца на яе якасці ў названай кватэры. Поўная замена гэтых сетак здыме праблему.

Перасоўнае аддзяленне паштовай сувязі спыняецца ў Люшчы каля праваслаўнай капліцы, дзе адсутнічае навес. Людзі вымушаны чакаць сваёй чаргі пад адкрытым небам. Да таго ж тут нельга скарыстацца банкаўскімі пластыкавымі карткамі. Начальнік РВПС Ніна Дударга, якая брала ўдзел у сходзе, прыняла рашэнне аб пераносе стаянкі перасовачнага аддзялення да Люшчанскай бібліятэкі-клуба. Абслугоўванне насельніцтва паштальёнам адбываецца на даму. Што датычыць банкаўскіх картак, то да 1 жніўня працягнецца аналіз іх трымальнікаў, па выніках якога ў выпадку неабходнасці тэрмінал будзе ўстаноўлены.

Мясцовая дамба №1 аб’екта Люшча па запыту жыхара Міхаіла Бабіча будзе абкошана ў 4 квартале 2015 г. А вось парадак на меліярацыйных каналах, якія знаходзяцца на балансе СВК “Велута”, павінен наводзіць сельгаскааператыў.

Іван Грушэўскі з Навасёлак заклапочаны аплатай за рыбную лоўлю вудачкай на вадасховішчы “Велута”, тады як раней, па словах пенсіянера, жыхары бліжэйшых населеных пунктаў былі вызвалены ад уплаты. Аб тым, што мужчына не звяртаўся за пуцёўкай на аматарскую лоўлю ў бухгалтэрыю паляўніча-рыбалоўнай гаспадаркі “Лунінец”, паведаміў яе дырэктар Віктар Кацуба. Ён жа зрабіў акцэнт, што, арандуючы вадасховішча, трацяцца немалыя сродкі на яго ўтрыманне. У цяперашні час кошт пуцёўкі на суткі складае: да 5 кручкоў — 100000 рублёў, ад 6 і больш — 150000. Жыхарам Лунінеччыны прапануецца па жаданню набываць месячныя пуцёўкі са скідкай — 300000 рублёў. Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, пунктам 98 прадугледжана рашэнне аблвыканкама з пералікам населеных пунктаў, жыхарам якіх будзе прадастаўлена льгота. Яго праект падрыхтавалі ў райвыканкаме і накіравалі на подпіс у Брэсцкі аблвыканкам. Івану Міхайлавічу, як і ўсім жадаючым, параілі бясплатна рыбачыць на неарандаваных вадаёмах — “абвадным канале” вакол вадасховішча.

Жыхарам Велуты складана дабірацца ў Бастынь да чыгуначнага прыпынку, амбулаторыю, а таксама ў райцэнтр. Аўтобусы аўтапарка №10 ходзяць рэгулярна, але маршрутаў недастаткова. Па словах Уладзіміра Кавалевіча, сацыяльныя стандарты ў гэтым плане выконваюцца, дадатковыя рэйсы патрабуюць фінансавання, з чым у цяперашні час вельмі складана. Рэкамендавана з ліку мясцовых жыхароў адкрыць індвідуальнае прадпрымальніцтва па перавозцы людзей.

Не задаволены тут і работай урача, які на Вялуцкі ФАП прыязджае адзін раз у тыдзень з Бастыні, зрэшты, як і адсутнасцю прыёму на месцы спецыялістамі раённай бальніцы. Галоўны ўрач УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” Ігар Невар растлумачыў сітуацыю аб’ектыўнымі прычынамі: перыяд водпускаў, неўкамплектаванасць кадраў, медагляды выпускнікоў у перыяд уступнай кампаніі і г.д. На дадзены момант у паліклініцы вядуць прыём па аднаму акулісту, хірургу і неўролагу. Але сёлета Бастынскі сельскі ўрачэбны ўчастак неаднаразова наведвалі вузкія спецыялісты: у лютым на даму абследавалі ветэранаў войн і прыроўненых да іх асоб, у маі ў Бастынскай і Вялуцкай СШ адбыліся прафілактычныя агляды вучняў. Пабывалі тут таксама педыятр, отарыналарынголаг, эндакрынолаг, лагапед, хірург, нарколаг, уролаг, псіхіятр і неўролаг. Спецыяліст Бастынскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі двойчы ў тыдзень прыязджае ў Вялуцкім ФАП: па аўторках прымае дарослых, па чацвяргах — дзяцей. У Люшчы вядзе прыём кожную пятніцу. Сітуацыя палепшыцца ў жніўні, калі будзе складзены новы графік выезду ўрачоў-спецыялістаў, дзе ў першую чаргу ўлічаць просьбу жыхароў гэтага сельсавета.

Станоўча вырашана пытанне жыхароў Бастыні, якія трымаюць у хатніх гаспадарках кароў. Штучным асемяненнем жывёлін займаўся спецыяліст з Дзятлавіч, што стварала пэўныя нязручнасці. Старшыня СВК “Дзятлавіцкі” Андрэй Макоўскі паведаміў, што з 1 жніўня гэтую работу будзе выконваць мясцовая жыхарка Наталля Кошаль.

НА ЗДЫМКУ: падчас грамадскага сходу ў Велуце.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.