Штурмуюць рэспубліканскія вяршыні

Нягледзячы на тое, што для большасці школьнікоў канікулы ў поўным разгары, юныя спартсмены працягваюць трэніроўкі. Выхаванцы Пятра Капліча з Мікашэвіч парадавалі паспяховымі выступленнямі на рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Спачатку Ілья Канапацкі вызначыўся на рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў у Жлобіне, выступаючы за каманду Брэсцкай вобласці. Ён упэўнена перамог у бегу на 2000 метраў і стаў сярэбраным прызёрам на дыстанцыі ў два разы карацей.

І вось новы старт — рэспубліканскае першынство сярод юнакоў і дзяўчат 2000-2001 гадоў нараджэння. У першы дзень спаборніцтваў Ілья Канапацкі і Віталь Багук стартавалі на дыстанцыі 800 метраў. Абодва яшчэ не маюць дастатковага вопыту ўдзелу ў такога роду турнірах. Трапіўшы ў слабы забег, яны яго лёгка выйгралі, але іх вынік не дазволіў трапіць на п’едэстал. А вось на наступны дзень Віталь Багук дэбютаваў у стыпльчэзе — бегу на 2000 метраў з перашкодамі і заняў першае месца.

У гэтыя дні абодва юнакі і дзве сястры Вікторыя і Вераніка Ліпскія, уключаныя ў склад абласной каманды, вядуць барацьбу за ўзнагароды на адкрытай рэспубліканскай спартакіядзе спецыялізаваных спартыўных навучальных устаноў у Брэсце.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.