У барацьбе з «зялёным зміем»

зеленый змей алкогольУ рэдакцыі прайшло пасяджэнне круглага стала, у ходзе якога разглядаліся праблемы алкагалізму. Свае погляды выказалі інспектар аддзялення прафілактыкі ААПП Ірына КОЧНЕВА, галоўныя ўрачы: цэнтральнай раённай бальніцы — Ігар НЕВАР і цэнтра гігіены і эпідэміялогіі — Віталь ДЗЕГЦЯРОЎ.

Віталь Дзегцяроў:

— Адной з асаблівасцей алкагалізму з’яўляецца тое, што чым мацней ён прагрэсіруе, тым менш чалавек лічыць сябе хворым. Толькі пасля таго, калі сам зразумее і вырашыць, што спіртное перашкаджае жыць, можна думаць пра лячэнне. Да гэтага моманту ўсе намаганні ўрачоў, блізкіх, міліцыі будуць дарэмнымі. Па пытаннях ананімнага лячэння ад алкагалізму можна звярнуцца ў наркалагічны кабінет раённай паліклінікі.

Асноўнымі фактарамі, якія негатыўна ўплываюць на сітуацыю ў нашыім раёне, застаюцца даступнасць спіртных напіткаў, іх рэклама і няякасны алкаголь.

Асобам, якія пакутуюць на алкагалізм, дапамагаюць лячэбна-прафілактычныя меры. Каб дасягнуць галоўнай мэты — адмовы ад ужывання спіртнога, павінны сфарміравацца новыя жыццёвыя арыенціры. Але самы эфектыўны падыход — не злоўжываць, а яшчэ лепш — не ўжываць спіртное наогул!

Лічу, што пажадана разгледзець пытанне аб забароне рэалізацыі танных він, узмацніць санітарна-прафілактычную работу сярод падрастаючага пакалення, вучыць людзей культуры піцця.

Ірына Кочнева:

— На тэрыторыі раёна адбыўся рост злачынстваў, учыненых асобамі ў стане алкагольнага ап’янення з 51 у 2014-ым да 53 сёлета. Складзена 1080 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства (у 2014-ым — 1228). Асуджана ў ЛПП 20 грамадзян, у 2014 годзе — 17 хранічных алкаголікаў, ізалявана — 18 (у 2014-ым — 15).

За 5 месяцаў гэтага года пры правядзенні 93 рэйдаў канфіскавана 2261 літраў самагоннай брагі, 138,5 самагону, 13 самагонныіх апаратаў, 990,8 літраў фальсіфікаваных спіртных напіткаў, складзена 33 адміністрацыйныя пратаколы.

На бытавой глебе ў стане алкагольнага ап’янення адбываецца кожнае трэцяе забойства і кожнае чацвёртае — наўмыснае прычыненае цяжкае цялеснае пакалечанне. Як паказвае практыка, злачынствы, учыненыя ў гэтай сферы, нярэдка па жорсткасці і цяжкасці наступстваў шмат у чым пераўзыходзяць загадзя запланаваныя, добра падрыхтаваныя. У гэтай сувязі на тэрыторыі раёна праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы па прафілактыцы асацыяльных паводзін грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносін.

Асноўнымі прычынамі ўчынення злачынстваў у п’яныім выглядзе застаюцца даступнасць алкаголю для насельніцтва.

Асаблівая ўвага надаецца непаўналетнім, якія пражываюць у нядобрана-дзейных сем’ях. Супрацоўнікі зацікаўленых службаў наведваюць па месцы жыхарства адзінокіх састарэлых грамадзян і пажылых людзей, якія суседствуюць з асобамі, што вядуць амаральны лад жыцця, з мэтай прыняцця неадкладных мер па павышэнню ўзроўню іх бяспекі.

Ігар Невар:

— Наркалагічную дапамогу ў раёне аказваюць псіхіятры-нарколагі. На ўлік у гэтым годзе ўзяты 87 чалавек, 63 — злоўжываюць спіртным, з іх 10 жанчыін.

На сённяшні дзень на ўліку ў наркалагічным кабінеце знаходзяцца 73 падлеткі (у сувязі з ужыіваннем алкаголю — 63, наркатычных рэчываў — 5, ненаркатычных — 5). За 6 месяцаў спіс папоўнілі 34 падлеткі: 1 — у сувязі з ужываннем наркотыкаў, 3 —  ненаркатычных рэчываў.

Штогод нашыі спецыялісты накіроўваюць лісты ў раённыі аддзел адукацыі, спорту і турызму, ЖКГ, кіраўнікам навучальных устаноў горада з просьбай інфармаваць пра выпадкі ўжывання псіхаактыўных рэчываў непаўналетнімі.

Двойчы ў месяц нарколаг удзельнічае ў пасяджэннях камісій па справах непаўналетніх. У красавіку праведзена ананімнае анкетаванне вучняў школ Лунінца і Мікашэвіч па пытаннях ужывання алкагольных, слабаалкагольных напіткаў, піва, наркатычных і псіхатропных рэчываў. Удзел прынялі 104 школьнікі. Рэгулярна праводзяцца рэйды на дыскатэках. Сёлета арганізавалі іх 7, затрымалі 3 падлеткі.

Перавыдадзены інфармацыйна-метадычны матэрыял на розныя тэмы здаровага ладу жыцця — усяго 15 найменняў, агульнай колькасцю 5200 штук, арганізаваны 426 інфармацыйныя сустрэчы, з іх 217 —    для моладзі.

Падрыхтавала Марына АРЭШКА

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.