«Віват, новае пакаленне!»

день молодежи 2015З юнацкім энтузіязмам, спартыўным запалам, удзячнасцю і асалодай адсвяткавалі ў мінулую суботу Дзень моладзі ў Лунінцы. Па добрай традыцыі мерапрыемства правялі на пляцоўцы каля Лядовай арэны.

У прывітальных словах, якія гучалі з вуснаў намесніка старшыні райвыканкама Анатоля Захаркевіча, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігара Гапона і в.а. першага сакратара райкама БРСМ Ігара Гаргуна, асноўная ўвага была скіравана на тое, што юнакі і дзяўчаты адыгрываюць важную ролю ў жыцці раёна і краіны ў цэлым. У 2015-ым, які абвешчаны Годам моладзі, усе дарогі адкрыты для крэатыўных, таленавітых, энергічных людзей. Не трэба спыняцца на дасягнутым, а імкнуцца наперад: для сябе, для Лунінеччыны, для Беларусі. Невыпадкова і з усіх бакоў гучала на свяце: “Віват, новае пакаленне!”, “Віват, моладзь!”.

Лепшыя маладыя работнікі атрымалі заслужаныя ўзнагароды, прэміі і падарункі. Самадзейныя артысты раёна, удзельнікі конкурсу “Надзея-2015”, а таксама дзіджэі кампаніі “МТС” радавалі добрымі песнямі і цікавымі конкурсамі, падтрымлівалі бадзёры настрой прысутных. Навокал працавалі дзіцячыя пляцоўкі і гандлёвыя кропкі.

Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі і дабрачынных акцыях “Падары салодкае жыццё” і “Кавалачак мыла для чыстага сэрца” ад Беларускага Чырвонага Крыжа. Прадстаўнікі СШ №4 сабралі вялікую колькасць дзяцей і разам з імі намалявалі планету Зямля на асфальце, супрацоўнікі музея з дапамогай нашага земляка-краязнаўцы Льва Коласава разгарнулі экспазіцыю старадаўніх рэчаў “Рэтра-Стайл”, а актывісты БРСМ прапанавалі палавіць рыбку ў надзіманым басейне. Аматары добрых песень з задавальненнем спыняліся на пляцоўцы “Спяваем караоке”, прыхільнікі здаровага ладу жыцця ўдзельнічалі ў разнастайных спартыўных спаборніцтвах. Вялікую цікавасць выклікалі конкурсы па фігурным ваджэнні веласіпеда, а таксама “Вела-лэдзі” і “Вела-джэнтльмен”, судзейства ў якіх даверылі начальніку ДАІ Аляксандру Антановічу.

Свята маладосці атрымалася на славу!

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.