Ёсць умовы для стабільнасці

кооператоры 2015Кааператары Лунінеччыны адзначылі ў суботу прафесійнае свята. А напярэдадні ў ГДК адбыўся ўрачысты сход.

Выступаючы на ім, старшыня праўлення Максім Сумар адзначыў:

— За пяць месяцаў прададзена ў разліку на аднаго жыхара раёна тавараў на суму 3,8 мільёна рублёў. Гэта лепшы вынік па аблспажыўсаюзу. Прамысловасцю выпушчана прадукцыі амаль на 20,2 мільярда рублёў. Аказана паслуг на суму 940,7 мільёна. Закуплена ў насельніцтва розных відаў нарыхтовак на 5,9 мільярда рублёў.

Райспажыўтаварыства — гэта больш за 13 працэнтаў удзельнай вагі ў тавараабароце Брэсцкага аблспажыўсаюза.

Між тым, ёсць недахопы і парушэнні ў рабоце. У прыватнасці, у захаванні санітарных нормаў, у арганізацыі рэгулярных выездаў аўтамагазінаў у населеныя пункты, дзе адсутнічаюць гандлёвыя аб’екты. Максім Андрэевіч падкрэсліў, што калектыў разумее сваю задачу па далейшаму ўдасканаленню, перш за ўсё, гандлёвага абслугоўвання пакупнікоў, павышэнню яго культуры, таму зробіць усё магчымае, каб рэалізаваць усе праграмы. Тым больш, што ёсць умовы для далейшай стабільнай работы.

Шчырыя віншаванні кааператарам з пажаданнямі здароўя і шчасця, дабрабыту і поспехаў, плённай прафесійнай дзейнасці гучалі з вуснаў старшыні райвыканкама Аляксандра Пачко, старшыні райсавета Віктара Рафаловіча, першага намесніка старшыні праўлення аблспажыўсаюза Таццяны Чэрапавай.

Яны ўручылі ўзнагароды лепшым работнікам. Шэраг працаўнікоў і ветэранаў райспажыўтаварыства адзначаны Граматамі і Падзякамі аблспажыўсаюза, мясцовай улады і райспажыўтаварыства. Цудоўным падарункам для ўсіх прысутных стаў канцэрт, падрыхтаваны работнікамі гарадскога Дома культуры.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.