За мірнае і спакойнае жыццё

выборы 2015Рэспубліканскі савет РГА “Белая Русь» прыняў рашэнне падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнка на прэзідэнцкіх выбарах і з 23 по 28 ліпеня правесці акцыю “100 тысяч подпісаў — у падтрымку нашага кандыдата!».

Учора ў яе рамках члены ініцыятыўнай групы раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” пад кіраўніцтвам старшыні Людмілы Казадаевай арганізавалі першы пікет па збору подпісаў. Размясцілі яго ў вельмі бойкім месцы — непадалёк ад магазіна “XXI век”.

У падтрымку цяперашняга кіраўніка дзяржавы першай свой подпіс паставіла жыхарка Лунінца Вікторыя Дубянчук:

— Раблю гэта ўпэўнена і асэнсавана, бо хачу, каб мы і надалей жылі ў мірнай, стабільнай і незалежнай дзяржаве.

Праз некалькі хвілін каля ініцыятыўнай групы сабраўся натоўп жадаючых пакінуць свае подпісы. Мама двух дзяцей Наталля Чарненка свой выбар абгрунтоўвае так:

— Наша надзея — дзеці. Ахвотна паставіла свой подпіс у падтрымку Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, бо ўпэўнена, што толькі з такім прэзідэнтам у маіх сына і дачушкі будзе шчаслівае і спакойнае жыццё.

Фота Галіны КУЧЭЙКА

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.