Добра папрацуем — слаўна адпачнем

бохоновоЗ мэтай паляпшэння ўмоў адпачынку грамадзян вырашана 22 жніўня 2015 года правесці раённы суботнік. Для некаторых праходзіць ён будзе на рабочых месцах, іншыя выкарыстаюць гэты дзень для навядзення парадку на тэрыторыі населеных пунктаў.

Ужо створана раённая рабочая група, якая будзе кантраляваць ход падрыхтоўкі і само правядзенне важнага мерапрыемства, вызначыўшы аб’екты і аб’ёмы работы. Аналагічныя фарміраванні неўзабаве паявяцца ў кожным гарсельвыканкаме.

Грошы, заробленыя на суботніку, будуць паступаць на разліковы рахунак райвыканкама №3641000019140, ЦБУ 119 філіяла №121 „ААТ АСБ «Беларусбанк”, код 854, УНН 200161935. Мяркуецца накіраваць іх на ачыстку водных аб’ектаў і добраўпарадкаванне зон адпачынку на тэрыторыі нашага раёна.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: