Малы храм у Люшчы

Храм ЛющаУ нядзелю асвячана праваслаўная капліца ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворцы.

Урачыстасць жыхароў ушанаваў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан. Уладыку саслужылі іерэй Іаан Пятрэнка, настаяцель Свята-Параскевінскага храма в. Бастынь, да прыходу якога прыпісана капліца, а таксама протаіерэі Мікалай Вабішчэвіч (Багданаўка) і Дзімітрый Грыб (Кажан-Гарадок), іерэі Уладзімір Тарчыла (Вялікія Чучавічы), Сергій Чыж (Язвінкі), Анатоль Рэуцкі (Лунін). Спяваў царкоўны хор Свята-Крыжаўзвіжанскага храма г. Лунінец на чале з дыяканам Васіліем Мартынавым.

Асвяціўшы капліцу, Уладыка ўручыў Архіерэйскія Граматы дабрачынцам, якія спрыялі яе ўзвядзенню.

Удзельнікам асвячэння асаблівую асалоду даставілі выхаванцы нядзельнай школы. Дзеці пазнаёмілі з жыццём свяціцеля, якога ў замежжы называюць “рускім Богам”. На завяршэнне гасцінныя жыхары Люшчы падрыхтавалі багатае частаванне для паломнікаў, разам адзначыўшы свята прарока Ільі, Дзень чыгуначніка і падзею, якая застанецца ў гісторыі праваслаўя і края.

Таццяна КАНАПАЦКАЯ

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.