На адны і тыя ж граблі…

рыбаКолькі б ні расказвалі на старонках “ЛН» аб сур’ёзных пакараннях браканьераў, іх колькасць, на жаль, не зніжаецца. На гэты раз рады парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства папоўніў жыхар Засценка.

Яго затрымалі ў ходзе кантрольнага мерапрыемства разам з супрацоўнікамі паляўніча-рыбалоўнай гаспадаркі “Лунінец” і РАУС, на возеры Вулькаўскае (рыбалоўныя ўгоддзі фонду запасу) каля вёскі Вулька 2. Адпраўляючыся сюды, грамадзянін К. прыхапіў з дому 5 лескавых сетак агульнай даўжынёй 229 метраў і самаробны драўляны плыт. З дапамогай гэтых забароненых прылад браканьер здабыў 66 сярэбраных карасёў і 14 акунёў. Іх агульная вага склала 7,2 кілаграма.

Цяпер парушальніку давядзецца кампенсаваць матэрыяльны ўрон на суму 14 мільёнаў 400 тысяч рублёў, а таксама вярнуць кошт незаконнага ўлову — крыху больш за мільён. Цікавым і адначасова недарэчным здаецца той факт, што ў 2012 годзе наш земляк ужо быў асуджаны за злачынства, прадугледжанае артыкулам 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — незаконная здабыча рыбы ці іншых водных жывёлін. Цяпер вырашаецца пытанне аб узбуджэнні новай крымінальнай справы па частцы 2 названага артыкула.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.