Навічкі аховы здароўя

Калектыў цэнтральнай раённай бальніцы папоўніўся маладымі кадрамі.

Па словах старшыні прафкама Наталлі Рагажынскай, са жніўня пачалі работу 18 урачоў. Гэта афтальмолагі, тэрапеўты, хірургі, педыятры, акушэр-гінеколаг, анестэзіёлаг-рэаніматолаг і патолагаанатам. Першы запіс у працоўнай кніжцы паявіцца таксама ў 18 прадстаўнікоў сярэдняга медыцынскага персаналу. Акрамя таго, на базе ўстаноў аховы здароўя Лунінеччыны будуць праходзіць інтэрнатуру 7 будучых спецыялістаў, якія таксама задзейнічаны ў розных профілях.

Add Comment

Войти с помощью: