Рынак “смерці” на Савецкай

спайсУ Брэсце затрымалі двух вулічных музыкантаў, якія збывалі спайсы.

Купля-продаж была наладжана простым спосабам: музыканты звярталі ўвагу на памер купюр, якія ім у капялюш клалі прахожыя. Калі яна была значнай, тут жа на месцы адбывалася ўзважванне. У сярэднім кошт за дозу складаў 250 тысяч рублёў.

«Таленавітыя музыкі» былі настолькі ўпэўнены ў беспакаранасці сваіх дзеянняў, што арганізавалі «рынак смерці» на вуліцы Савецкая — адным з любімых месцаў адпачынку моладзі, падлеткаў, жыхароў і гасцей Брэста.

5 жніўня гітарыст і скрыпач былі затрыманы. Як высветлілася, абодва -жыхары абласнога цэнтра 1991 і 1989 г.н. Яны самі ўжывалі адурманьваючыя рэчывы. У ходзе вобыску ў іх былі канфіскаваны псіхатропныя рэчывы і электронныя шалі. У адносінах да аднаго ўзбуджана крымінальная справа па частцы 3 артыкула 328 («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў») Крымінальнага кодэкса Рэс-публікі Беларусь, па якім прадугледжана пакаранне да 15 год пазбаўлення волі. Па другім фігуранце праводзіцца праверка.

Асаблівая небяспека падсцерагае дзяцей і падлеткаў у інтэрнэце. Са шкадаваннем даводзіцца канстатаваць, што пакуль не ўдалося скараціць колькасць нарказлачынстваў, якія ўчынілі падлеткі. Калі летась у вобласці іх было зарэгістравана 15, то сёлета — 55. Павялічваецца колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, да якіх маюць дачыненне непаўналетнія (з 4 да 30).

Сёлета з перадазіроўкай у бальніцы было дастаўлена 57 чалавек, з іх больш за 40 пацярпелі ад спайсаў.

Просім грамадзян паведамляць пра факты продажу наркатычных і псіхатропных рэчываў па тэлефоне 102 кругласутачна.

Add Comment

Войти с помощью: