«Стоп — няправільны крок!»

ждЛунінецкія чыгуначнікі, актывісты вузлавой арганізацыі БРСМ і супрацоўнікі транспартнай міліцыі ў мінулую суботу далучыліся да агульнарэспубліканскай акцыі.

Перад пачаткам навучальнага года дзецям і дарослым яшчэ раз нагадалі аб правілах паводзін на аб’ектах чыгуначнага транспарту, раздалі спецыяльна распрацаваныя памяткі. Таксама карысную інфармацыю агучвалі па гукаўзмацняючай сувязі.

Трэба дадаць, што з пачатку года ў краіне на чыгунцы пацярпелі 93 чалавекі, 56 з іх — загінулі. У тым ліку траўмі-равана 4 непаўналетнія. Гэта менш, чым летась, але прабле-ма застаецца актуальнай. Прычынамі трагедый, як і раней, становяцца няўважлівасць, незахаванне мер асабістай бяс-пеці, а таксама адсутнасць кантролю за дзецьмі з боку баць-коў.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: