«У школу — з добрымі сэрцамі!»

брсмАкцыя пад такой назвай напярэдадні новага навучальнага года стартавала ў раёне. Яе ініцыятарам штогод выступае райкам БРСМ.

Актывісты арганізавалі збор канцылярскіх, спартыўных, а таксама іншых, неабходных для падрыхтоўкі да навучальнага года прыналежнасцей.

— Нават бацькам з поўных сем’яў цяжка сабраць дзетак, столькі ўсяго патрэбна на ўроках. А як няпроста падлеткам, якія трапілі ў складаныя жыццёвыя сітуацыі. Стараемся зрабіць для гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак пачатак навучальнага года сапраўдным святам, — расказаў в.а. першага сакратара райкама БРСМ Ігар Гаргун.

На днях валанцёры атрада «Добрае сэрца» завіталі да выхаванцаў сацыяльнага прытулка. Хлопчыкі і дзяўчынкі з удзячнасцю глядзелі ў вочы гасцям, прымаючы іх пажаданні здароўя, добрага настрою і моцнай веры ў светлую будучыню. Атмасфера цяпла і дабрыні, радасці і весялосці, падораная ў гэты дзень, замяніла дзецям клопат сям’і, якой яны пазбавіліся з-за нядбайнасці гора-бацькоў.

Акцыя будзе дзейнічаць да 31 жніўня. Жадаючым прыняць удзел раім прынесці канцылярскія, спартыўныя і іншыя прыналежнасці ў РК ГА “БРСМ” на адрас: г. Лунінец, вул. Чыр-воная, 74, трэці паверх. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: 2-20-47.

Марына Арэшка

Дадаць каментарый

Войти с помощью: