Велічна, прыгожа і ўрачыста

день железнодорожника 2015Велічна, прыгожа і ўрачыста ў Лунінцы у нядзелю адзначылі Дзень горада і Дзень чыгуначніка.

Пачалося святкаванне з шэсця калоны чыгуначнікаў. Святочнымі радамі работнікі сталёвых магістраляў і члены іх сем’яў, ветераны вузла прайшлі па вуліцах горада да абеліскаў у гарадскім скверы, дзе ўшанавалі памяць загінуўшых, усклаўшы вянкі і кветкі.

Цёплыя прывітальныя словы гучалі з вуснаў старшыняў раённых: выканаўчага камітэта — Аляксандра Пачко і Савета дэпутатаў — Віктара Рафаловіча, першага намесніка начальніка Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі — Валерыя Вярэніча, а таксама кіраўнікоў: станцыі Лунінец — Сяргея Скібы, дыстанцыі пуці — Васіля Майсака, галоўнага інжынера лакаматыўнага дэпо — Дзмітрыя Чарнавокага. Годны наказ атрымалі маладыя спецыялісты ад ганаровага чыгуначніка Мікалая Шырчанкі. Амаль сотня прадстаўнікоў Лунінеччыны атрымала заслужаныя ўзнагароды рознай вартасці. Бурнымі апладысментамі сустракалі гледачы музычныя нумары ў выкананні Андрэя Канапацкага, Алега Жумашава, Аліны Шпакоўскай, Ніны Ерамяевіч, Ганны Макаед, народнага ансамбля “Шляхцічы” ГДК, танцавальнага калектыву “Мірыданс” ЦДТ.

Становіцца добрай традыцыяй адзначаць у свята пераможцаў агульнагарадскіх аглядаў-конкурсаў. Лепшым падворкам прызнаны дом 7/1 па вуліцы Перамогі (гаспадыня — Наталля Яраховіч), а шматкватэрным — вул. Чырвоная, 107а (старшыня ЖСПК — Тамара Соц). Адзначана дваровая тэрыторыя дома №4б па вуліцы Блока (старшая — Зінаіда Аляшкевіч).

26 жніўня сваё 97-годдзе адсвяткуе старэйшая жыхарка Лунінца Ларыса Рацкевіч. Падарункавы сертыфікат на набыццё тавараў у магазінах райспажыўтаварыства атрымала яе дачка Ірына Галоўчык, як і мнагадзетная сям’я Леаніда і Марыны Ільючыкаў, дзе выхоўваецца 8 дзетак. Сямейны стаж Юрыя і Ганны Вягера толькі пачаўся 1 жніўня, а вось Іосіф і Мальвіна Саноцкія, а таксама Іван і Пелагея Жукі адзначаюць сёлета залатое вяселле. Ім таксама ўручылі падарункавыя сертыфікаты.

Пасля ўрачыстай часткі праграмы сцэнай завалодалі ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Прымакі” Дома культуры чыгуначнікаў. Ім дапамагалі дзяўчаты з клуба аматараў песні “Весніца” Палескага СДК. У гэты ж час каля дзіцячай школы мастацтваў свае лепшыя музычныя нумары дарылі творчыя калектывы горада. Пазней на галоўнай сцэне выступіла заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская. Не менш весела і масава было на караоке-пляцоўцы, якая разгарнулася каля кінатэатра “Кастрычнік”, дзе ў нядзелю таксама арганізавалі бясплатныя кінасеансы.

Здавалася, перапынак у святочнай праграме наогул не прадугледжаны: паўсюдна працавалі разнастайныя выставы і конкурсы. З задавальненнем спыняліся лунінчане каля стэндаў ААТ “Лунінецкі малочны завод”, хлебазавода і райспажыўтаварыства, дэгуставалі смачную прадукцыю і навінкі вытворчасці. Запрашалі наведвальнікаў “Музейная экспазіцыя”, “Лунінецкі Арбат”, “Вернісаж каля фантана”, “Маладзёжны квартал”, выставы байк-тэхнікі і фотаздымкаў лунінчан ад журналістаў раёнкі. Не праходзілі гараджане міма “Кніжнага бульвара”, а многія нават скарысталіся магчымасцю абмяняць часопісы і кнігі ў фрыбуксе. На стадыёне “Палессе” арганізавалі спартыўныя мерапрыемствы. А столікі выязднога гандлю, здавалася, не пуставалі ні хвіліны.

Вечарам хлопчыкі і дзяўчынкі з ахвотай удзельнічалі ў спецыяльнай праграме “Усмешкі дзяцінства”, а моладзь і старэйшыя жыхары — у акцыі “Любімы горад, я табе жадаю…”. Шмат прыхільнікаў сабралі паказальныя выступленні клуба “Самурай” і сілачоў. Кінолагі з аддзела “Ахова” нават прапанавалі жадаючым “на сабе” праверыць вывучку сабак.

Святочную дыскатэку, якая ўключала ў сябе нумары ў выкананні лунінецкіх самадзейных артыстаў перарвала прыгожае вогненнае шоу “АматЕра”, а завяршыў феерверк.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.