Звычайныя падарункі — для асаблівых дзетак

коррекционный центрЗ нецярпеннем чакаюць новага навучальнага года ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў Лунінцы. Да гэтай падзеі калектыў на чале з дырэктарам Ірынай Яцукевіч старанна рыхтаваўся, навёўшы парадак як у кабінетах і класах, так і на прылягаючай тэрыторыі.

Будынак, размешчаны па вуліцы Крупскай, 3, прываблівае прыгожымі клум бамі і незвычайнымі “насельнікамі” — выявамі герояў вядомых мультсерыялаў, драўляным млыном. Навідавоку — пандус, што дае магчымасць без перашкод трапіць унутр тым, хто вымушаны перасоўвацца на інваліднай калясцы. Сёлета, па словах Ірыны Васільеўны, тут будуць займацца 23 чалавекі ад 3 да 16 год. Як і раней, школьнікаў размесцяць у двух класах, а дзетак дашкольнага ўзросту — у дзвюх групах. Паколькі некаторыя з хлопчыкаў і дзяўчынак жывуць у вёсках, то арганізаваны іх падвоз на спецыяльным аўтобусе. Акрамя таго, яшчэ 40 юных выхаванцаў будуць прыязджаць на карэкцыйныя заняткі да спецыялістаў (педагогаў-псіхолагаў, настаўнікаў-дэфектолагаў).

— У сценах установы заўсёды рады бачыць дабрачынцаў, — падтрымала размову намеснік дырэктара Наталля Бярозка. — Для нашых дзетак патрэбны канструктары, развіваючыя і дыдактычныя матэрыялы, канцылярскія прыналежнасці, спартыўны інвентар.

Шаноўныя землякі! У любой сям’і мараць, каб сыны і дачушкі былі здаровымі, раслі шчаслівымі, сябравалі з равеснікамі. У нашых з вамі сілах крыху дапамагчы ім — асаблівым малышам. Калі ласка, не прайдзіце міма школьных кірмашоў, дзе купіце лішнюю ручку, каляровы аловак, цеста для лепкі, альбом для малявання, мяч ці пластмасавы абруч. Калі раптам не стае часу займацца такім зборам, дапамажыце фінансава — спецыялісты самі набудуць тое, што патрэбна. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 2-31-59 і 2-14-96.

коррекционный центр 2Дарэчы, адным з першых на гэты заклік адгукнуўся «Граніт». Заклікаем калектывы іншых прадпрыемстваў падхапіць эстафету дабрыні. Мы часта чуем: “Чужой бяды не бывае”. Давайце разам дакажам гэта рэальнымі справамі!

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ

Дадаць каментарый

Войти с помощью: