Берагчы бюджэтныя грошы

госконтроль

КДК вобласці разам з пракуратурай працягваюць практыку правядзення сумесных комплексных праверак выканання заканадаўства ў розных сферах дзейнасці.
Летась такія праверкі праводзіліся ў лясной гаспадарцы і сістэме абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў. Сёлета ўвага была звернута на аграхімічнае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне сельгаспрадпрыемстваў, у прыватнасці – на пытанні выканання патрабаванняў антыкарупцыйнага і заканадаўства аб закупцы тавараў, а таксама Дырэктыў №№1, 2 і 3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата” і “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі”.
Выяўлены парушэнні пры распараджэнні бюджэтнымі сродкамі і фінансавымі рэсурсамі прадпрыемстваў, прада-стаўленні бязвыплатнай (фундатарскай) дапамогі, што сведчыць аб неналежным кантролі за дзейнасцю з боку райвыканкамаў. Устаноўлена неэфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў на суму 2,6 мільярда рублёў, завышэнне кошту будаўнічых работ на агульную суму 173,5 мільёна рублёў. У сувязі з гэтым вынесены 41 акт пракурорскага рэагавання, вырашаецца пытанне аб прыцягненні 33 асоб на пасадах да дысцыплінарнай, 20 – да матэрыяльнай адказнасці. Узбуджана крымінальная справа па факту службовага падлогу. Адміністрацыйную адказнасць панеслі 2 юрыдычныя і 4 асобы на пасадах.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: