Дастаўка пошты — без няшчасных выпадкаў

почта

Комплексны падыход да вырашэння пытанняў аховы працы работнікаў паштовай сувязі стаў асноўнай тэмай семінара для кіраўнікоў і спецыялістаў Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта”.

Адной з прыярытэтных задач у вызначаным напрамку застаюцца здароўе і асабістая бяспека кожнага работніка. Аб гэтым нагадала дырэктар філіяла Валянціна Пух, вітаючы ўдзельнікаў абласнога мерапрыемства ў зале пасяджэнняў Лунінецкага раённага вузла паштовай сувязі. У нашых паштавікоў не толькі нядрэнныя вынікі па асноўнай дзейнасці, але і ў плане арганізацыі работы па ахове працы тут ёсць чаму павучыцца. Гэта радуе, як і іншыя дасягненні прадпрыемстваў і жыхароў Лунінеччыны, аб чым расказаў намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч.

Па выніках мінулага года па арганізацыі работы па ахове працы сярод філіялаў РУП “Белпошта” Брэсцкі заняў трэцяе месца. За 8 месяцаў гэтага года на мерапрыемствы ў гэтай сферы накіравана 2 мільярды 608,8 мільёна рублёў, на набыццё сродкаў індывідуальнай абароны – 991 мільён. Аб гэтым паведаміла вядучы інжынер па ахове працы філіяла Ала Багамазава. Яна падрабязна спынілася на рабоце камісій па праверцы ведаў, правядзенні маніторынгу і выязных дзён аховы працы, абсталяванні пакояў і месцаў прыёму ежы…

Аднак, пазбегнуць няшчасных выпадкаў не ўдалося. У ДТЗ трапіў вадзіцель Кобрынскага РВПС, атрымаўшы цялесныя пакалечанні. Быццам, у маштабах краіны лічба невялікая, калі ўлічыць статыстыку, агучаную намеснікам начальніка Пінскага аддзела інспекцыі працы Уладзімірам Андрыкевічам: у рэспубліцы за прайшоўшы час адбыліся 63 няшчасныя выпадкі са смяротным зыходам, яшчэ 338 чалавек атрымалі цяжкія траўмы.

Кіраўнік філіяла Валянціна Пух запатрабавала ад прафсаюзнага лідара Ірыны Батура актывізаваць работу грамадскіх інспектараў. Аб тым, якая яна павін-на быць у ідэале, прысутныя даведаліся з асабістага вопыту Ніны Гармаш з Івацэвіцкага РВПС.

Як захоўваюцца патрабаванні аховы працы пры дастаўцы пошты ў Лунінецкім РВПС, паведаміла намеснік начальніка Святлана Рогава.

У склад раённага вузла ўваходзяць 36 аб’ектаў паштовай сувязі, з іх 6 – гарадскіх аддзяленняў, 29 – сельскіх, 1 – перасоўнае і ўчастак па апрацоўцы і сартаванні пошты. Усяго на прадпрыемстве працуюць 192 работнікі. Кіраванне аховай працы ў вузле паштовай сувязі ажыццяўляе начальнік Ніна Дударга. Функцыі інжынера па ахове працы выконвае Святлана Чарнюк. Назначана камісія для праверкі ведаў, кантралюецца праходжанне работнікамі медыцынскіх аглядаў, праводзяцца уводныя інструктажы.

Згодна з правіламі на аб’ектах паштовай сувязі, для кожнага даставачнага ўчастка складзена схема маршруту руху паштальёна ў адпаведнасці з рэкамендацыямі РУП «Белпошта». Яны складаюцца з улікам максімальнай бяспекі, рэльефу мясцовасці, стану і канфігурацыі дарог. Схемы узгоднены з інжынерам па нарміраванню працы і інжынерам па ахове працы, падпісваюцца начальнікам аддзялення сувязі і зацвярджаюцца начальнікам вузла. Паштальёны строга прытрымліваюцца зацверджаных маршрутаў.

Ва ўсіх аддзяленнях існуюць журналы стану даставачных участкаў. Пры выяўленні парушэнняў, паштальёны робяць у іх запісы. Начальнік штодня правярае наяўнасць заўваг, прымае адпаведныя аператыўныя меры – звязваецца з жыллёва-камунальнымі службамі, сельсаветамі і іншымі арганізацыямі.

Прыемна было пачуць ад прадстаўнікоў РАУС і РАНС, якія падрабязна расказалі аб аварыйнасці на дарогах Лунінеччыны і пажаранебяспечнай абстаноўцы, што ў іх няма заўваг да работнікаў вузла паштовай сувязі.

Падводзячы вынікі семі-нара, Валянціна Пух канстатавала, што патрабаванні аховы працы пры дастаўцы пошты ў цэлым выконваюцца. Усе мерапрыемствы, якія праводзяцца ў гэтым накірунку, з’яўляюцца эфектыўнымі. Мэтанакі-раваная работа па стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы будзе працягнута і надалей, бо ахова працы – гэта адзіны спосаб захаваць сваё самае галоўнае багацце – здароўе, жыццё і працаздольнасць.

Add Comment

Войти с помощью: