“Давайце берагчы людзей”

охрана трудаНа базе нашага раёна прайшла выязная рэспубліканская калегія Дэпартамента інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Яна насіла планавы характар і не выклікана якімі б то ні было негатыўнымі абставінамі. Хаця сітуацыя з траўматызмам на вытворчасці ў раёне склалася не вельмі добрая.

Старшыня калегіі, дырэктар Дэпартамента інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Анатоль Садоўнічы паведаміў, што не ўсе наймальнікі заклапочаны бяспекай сваіх работнікаў. Толькі сёлета на прадпрыемствах краіны загінулі 68 чалавек, з іх 2 — на Лунінеччыне.

Першы намеснік начальника Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дзяржаўнай інспекцыі працы Васіль Бацук адзначыў, што ў раёне дзейнічаюць 643 арганізацыі рознай формы ўласнасці, дзе заняты больш як 27 тысяч чалавек. Асноўнымі прычынамі траўматызму на вытворчасці сталі невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы і адсутнасць планавага падыходу да ўкаранення сістэмы ўпраўлення аховай працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 18001-2009. Унесеныя ў яе ў 2014 годзе райвыканкамам карэкціроўкі, не дазваляюць у поўнай меры забяспечваць дзяржаўнае ўпраўленне ў гэтай сферы на тэрытарыяльным узроўні, не вядзецца, як след, і аналіз эфектыўнасці функцыянавання сістэмы. А гэта не дазваляе загадзя выяўляць вытворчыя небяспекі і ацэньваць рызыку траўміравання работнікаў, распрацоўваць і рэалізоўваць эфектыўныя меры па іх зніжэнню. Адной з прычын недастатковай работы ў гэтым плане названы недахоп прафесійна падрыхтаваных кадраў. З 68-мі інжынераў па ахове працы, якія працуюць у арганізацыях раёна, узровень адукацыі толькі 60 працэнтаў адпавядае кваліфікацыйным патрабаванням.

Дзяржаўнымі інспектарамі выяўлены прабелы ў рабоце па праверцы ведаў тых, хто працуе ва ўмовах павышанай небяспекі (ААТ “Лунінецрамбуд”, ПУП “БелСіТ” і “Кролім”). Не захоўваюцца тэрміны выдачы сродкаў індывідуальнай аховы ў ААТ “Лунінецрамбуд”, ПУП “БелСІТ” і “Кролім”, СВК “Новае Палессе”, “Дварэцкі” і на Палескай станцыі. Усяго прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 26 асоб на пасадзе на суму больш як 25 мільёнаў рублёў і 8 юрыдычных асоб на суму больш як 10 мільёнаў рублёў. Спынена работа 13 станкоў, машын і абсталявання, 1 вытворчы ўчастак.

Была адзначана таксама недастатковая работа па прыцягненню ўвагі грамадскасці да праблемы захавання жыцця і здароўя чалавека. У прыватнасці, на працягу апошніх год у раёне не праводзіўся папулярны ў свеце конкурс дзіцячага малюнка “Мая будучыня — бяспека працы маіх бацькоў”.

З выступлення першага намесніка старшыні райвыканкама Уладзіміра Кавалевіча сведчыла, што ў раёне пастаянна праводзіцца аналіз стану работы па стварэнню і арганізацыі здаровых і бяспечных умоў працы, павышэнню тэхналагічнай, працоўнай дысцыпліны, культуры вытворчасці і прадукцыйнасці працы. У выніку рэалізацыі распрацаваных на 2010-2015 гады мерапрыемстваў, колькасць занятых у шкодных умовах зменшылася на 127 чалавек. Затраты прадпрыемстваў і арганізацый на выкананне праграм па тэхнічнаму пераўзбраенню і мадэрнізацыі вытворчасці, накіраваныя на паляпшэнне ўмоў працы работнікаў і аховы працы, за першае паўгоддзе склалі 3,7 мільярда рублёў. Рэгулярна праводзяцца месячнікі і Дні аховы працы. Пытаны, якія датычаць бяспекі працы, пастаянна разглядаюцца на пасяджэннях райвыканкама, чарговае з іх запланавана на верасень.

Першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Тамара Прыяцялюк паведаміла, што сістэма ўпраўлення аховай працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 18001-2009 дзейнічае ў 95 арганізацыях (91,3 працэнта) раёна. У адпаведнасці з распрацаваным графікам, да канца года яе плануецца ўкараніць яшчэ ў 8 арганізацыях, графік выконваецца. Укамплектаванасць служб па ахове працы спецыялістамі ў арганізацыях адпавядае нарматыўнай. Штогод праводзяцца агляды-конкурсы на лепшую арганізацыю работы па пытаннях аховы працы. Для ўдзелу ў абласным аглядзе-конкурсе вылучаны тры арганізацыі. З красавіка 2015 года на Лунінеччыне дзейнічае адзіная мабільная група для аператыўнага аказання кіраўнікам і спецыялістам арганізацый практычнай і метадычнай дапамогі ў плане захавання бяспекі працы, недапушчэння парушэнняў. За 7 месяцаў імі абследавана 86 арганізацый. Накіравана ў органы пракуратуры 71 інфармацыя для прыняцця мер рэагавання.

Старшыня абласной Федэрацыі аб’яднаных прафсаюзаў Павел Басалай звярнуў увагу на тое, што асноўная задача прафсаюзаў — гэта кантроль за станам аховы працы. Займаюцца ім 14 штатных і больш як 12 тысяч грамадскіх тэхнічных інспектараў. Менавіта работа апошніх патрабуе быць больш ініцыятыўнай і дзейснай.

Асощным пытаннем разгледзелі няшчасны выпадак з цяжкімі наступствамі, які адбыўся ў СВК “Дварэцкі”. 8 мая электраманцёр гаспадаркі зваліўся з апоры лініі электраперадачы. Абставіны і прычыны здарэння скрупулёзна прааналізавала начальнік Пінскага міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Ніна Грамада. На жаль, кіраўніцтва належных вывадаў так і не зрабіла. Замест ухілення прычын абмежаваліся адпіскай: з 9 абавязковых мерапрыемстваў выканалі 5. У выніку работу ў галіне аховы працы ў гаспадарцы прызналі нездавальняючай.

Разгледзелі і некаторыя іншыя выпадкі парушэння тэхнікі бяспекі і невыканання нормаў аховы працы. Каб выявіць слабыя бакі, Анатоль Садоўнічы прапанаваў кіраўнікам арганізацый скарыстацца сваім правам правесці пазапланавую праверку з прыцягненнем органаў нагляду.

Па выніках калегіі работа нашага раёна атрымала ацэнку “здавальняюча”.

Add Comment

Войти с помощью: