Дзеці — наша радасць

пароход

Экскурсію на параходзе па Пінску арганізавала раённае таварыства інвалідаў для сваіх падапечных.
У паездку адправіліся 14 дзетак і 11 бацькоў. Рачны транспарт правёз па памятных мясцінах горада, спыняючыся каля гістарычных месцаў, дзе дзеткам з абмежаванымі магчымасцямі не даводзілася бываць.
Ім расказалі пра гісторыю сталіцы Палесся, цікавыя будынкі, знакамітых дзеячаў… Асабліва пазнавальнай для хлопчыкаў і дзяўчынак аказалася экскурсія ў краязнаўчы музей.
Таварыства інвалідаў выказвае па-дзяку за дапамогу ў арганізацыі паездкі дырэктару ПМК-7 Уладзіміру Канапацкаму, рэдакцыі газеты «Лунінецкія навіны» і раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын на чале з Таццянай Вайцяхоўскай, а таксама вадзіцелю Вячаславу Грыневічу.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.