Эстафета добрых спраў

БРСМ

11 кастрычніка ў краіне пройдуць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Моладзь актыўна ўключылася ў выбарчую кампанію. БРСМ, як самая масавая і актыўная арганізацыя, упэўнена заяўляе: «Наш год – наш выбар!».

Рэспубліканскую акцыю падтрымалі і ў Лунінцы. Юнакі і дзяўчаты з прафкаледжаў горада каля вакзала раздавалі гараджанам і гасцям яблыкі, упрыгожаныя чырвона-зялёнай стужачкай, і заклікалі не застацца абыякавымі да лёсу сваёй краіны. Грама-дзяне з цікавасцю прымалі фрукты і гаварылі аб гатоўнасці ісці на выбары, каб аддаць голас за годнага кандыдата, праверанага часам.

Дарэчы, сёлета сімвал яблыневага колеру быў яркім акцэнтам рэспубліканскага марафона «Кветкі Вялікай Перамогі». Яблык – яшчэ і своеасаблівы сімвал Года моладзі.

Акцыя «Наш год – наш выбар» адначасова праходзіла па ўсёй краіне. Такім чынам, падлеткі выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю і выступілі за шчаслівую будучыню Беларусі.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.