Галоўная апора сялянскага побыту

корова

Жывому ўласціва хварэць. Дамашняя жывёла – не выключэнне. На гэты аспект звярнулі ўвагу пасля таго, як з пачатку верасня больш жорсткімі сталі патрабаванні да якасці малака, што паступае на перапрацоўку. І калі ў гаспадарках прасцей вызначыць у вытворчым ланцужку звяно, якое дае збой, то аператыўна знайсці, з якога падворка ідзе малако, што не адпавядае патрабаванням, намнога складаней.

Тым не менш, да гэтай справы прыcтупілі. Спецыялізаваная служба ААТ “Лунінецкі малочны завод” метадычна даследуе пробы малака з кожнага прыватнага падворка ўсіх населеных пунктаў. У бліжэйшы час будзе дакладна вядома, адкуль на перапрацоўку малако будуць прымаць па-ранейшаму, а каму давя-дзецца самую пільную ўвагу звярнуць на сваіх карміцелек-рагуль.
Не сакрэт, што сёння кароў на падворках трымаюць нямногія. Але тыя, хто прызвычаіўся да гэтай працаёмістай справы, ведаюць: карова – добрая падмога для сямейнага бюджэту. Яшчэ і таму яна вартая асаблівага клопату ў выпадку, калі ёсць падазрэнне на тую ці іншую хваробу, што напрамую ўплывае на якасць малака.
Начальнік райсельгасхарчу Юрый Корчык упэўнены, што ні ў якім выпадку не трэба спяшацца збываць жывёлу да ўстанаўлення канчатковага дыягназу. “Калі вам прыйшла сумная вестка, што малако ад вашай каровы не адпавядае па-трабаванням, перш-наперш, трэба абавязкова высвет-ліць прычыну. А для гэтага – звярнуцца да ветэрынарнага спецыяліста”, – тлумачыць Юрый Аляксеевіч.
Раённыя ўлады паклапаціліся пра тое, каб усе работы па абследаванню дамашняй буйной рагатай жывёлы і ўстанаўленню канчатковага дыягназу праводзіліся бясплатна. Для гэтага распрацаваны спецыяльны спіс замацаваных участкаў.
Так, у Багданаўцы тым, хто жадае абследаваць сваіх кароў, трэба звяртацца да ветурача СВК “Багданаўка” і ў Лунінецкую лабараторыю, у Лобчы і Дубаўцы – да галоўнага ветурача філіяла “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”, у Вульцы 1 і Луніне – да аналагічнага спецыяліста СВК “Хваецкае” і “Лунінскі”. Абследаваць жывёлу з прыватных падворкаў в. Бастынь будуць спецыялісты з Дзятлавіцкай участковай ветэрынарнай лабараторыі (УВЛ), у Велуце – галоўны ўрач СВК “Велута”. У Бродніцы, Вульцы 2, Галым Бары, Міжлессі, Краснай Волі, Засценку, Жалозах гэтую работу правядуць галоўныя ўрачы адпаведна СВК “Вулькаўскі світанак” і КУП “Міжлескае”. Вёскі Азярніца і Боркі, а таксама Гарадоцкі сельсавет – вёскі Кажан-Гарадок, Дрэбск і Цна – будуць абслугоўваць спецыялісты з Лахвенскай УВЛ. Жывёлу з прыватных падворкаў Дварца, Сасноўкі, Вічына, Язвінак, Яжавок, Ра-кітна будзе абследаваць ветэрынарны ўрач СВК “Дварэцкі”. Жыхары Дзятлавіч, Бараўцоў і Купаўцоў з праблемамі сваіх рагуль могуць звяртацца да спецыялістаў Дзятлавіцкай УВЛ. Галоўны ўрач “Рэдзігерава-Агра” і спецыялісты Мікашэвіцкай УВЛ трымаюць пад апекай жывёлу з Чэрабасава, Манасеева, Флярова і Рэдзігерава. У Сінкевічах, Мокрава, Острава, Намакрава, Сітніцкім Двары, Сітніцы і Запроссі за гэту работу адказваюць ветурач СП “Аграграніт” і спецыялісты Мікашэвіцкай УВЛ, у Вялікіх і Малых Чучавічах – галоўны ветурач СВК “Чучавічы”. У вядзенні Лахвенскай УВЛ знаходзіцца жывёла з прыватных падворкаў вёсак Обруб і Лахва. Яны ж, а таксама ветурач СВК “Новае Палессе” па-вінны адгукацца на прось-бы гаспадароў аб абследаванні і ўстанаўленні дыягназу кароў з сядзіб Барсукова, Перунова, Любань, Бродкі, Гневань і Лахаўка.
У выпадку, калі ўзнікаюць сумненні ў справядлівасці даследавання ўзятых проб, малако можна праверыць і самастойна ў Лунінецкай лабараторыі. У любым выпадку панікаваць няварта. Пасля таго, як будзе ўстаноўлена прычына няякаснага малака, а жывёле пастаўлены канчатковы дыягназ, урач назначыць лячэнне. Пры гэтым трэба ведаць, што лякарствы гаспадарам давядзецца купляць за свае грошы. Між тым, пралячыць кароўку неабходна абавязкова, бо ў большасці выпадкаў ад хваробы ўдаецца пазбавіцца, і ваша любімая «пяструшка» зноў-такі стане крыніцай дадатковага прыбытку.
Пасля таго, як закончыцца лячэнне, будзе дадзены час (звычайна гэта 3-4 дні), каб арганізм жывёлы пазбавіўся ад антыбіётыкаў. Малако пройдзе новае даследаванне, і калі ўсё будзе ў норме, яму адкрыты шлях на перапрацоўчае прадпрыемства. У агульнай складанасці на ўсё-праўсё затра-ціцца прыкладна 2 тыдні. Не такі і вялікі час, каб захаваць карову – галоўную апору сялянскага побыту, без якой яшчэ зусім нядаўна нельга было ўявіць вясковы двор.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: