«Міленькі ты мой, а я твая жонка…»

 

Перафразуючы вядомую песню, пачынала сваё выступленне на абласным этапе конкурсу “Уладар сяла” маладая сям’я Мікалая і Тамары ВЕРАСАЎ, якая прадстаўляла наш раён. Муж – вадзіцель СВК “Вулькаўскі світанак”, жонка займаецца доглядам трохгадовай дачушкі Соні, старэйшая Даша – школьніца. Сельгаспрадпрыемства заўсёды пад-трымлівае сваіх работнікаў у разнастайных спаборніцтвах. Таму і на гэты раз прадаставіла транспарт, а ідэолаг Галіна Соц дапамагла з арганізацыяй.

Перамога на раённым этапе дадала сямейнаму “калектыву” жадання змагацца, захапіла пошукам новых ідэй. Чаго варты адзін толькі вясельны каравай на лазовых ражнах, без якога раней не абыходзілася ні адна шлюбная цырымонія. Клубніцы, як брэнд Лунінеччыны, прадстаўляліся ў выглядзе варэння і свежых ягад, што ў восеньскую пару вельмі здзівіла прысутных. На фоне багатага ўраджаю садавіны і агародніны зіхацелі яркія прыгожыя вышыванкі.

Канкурэнцыя была жорсткай. Кожная кропка на карце вобласці багатая сваімі традыцыямі і фантазіяй. Песні змяняліся вершамі, прыпеўкі – танцамі. Сталы ламі-ліся ад прысмакаў. Азарт захапіў удзель-нікаў. Дзеці актыўна дапамагалі дарослым, часам рашаючымі былі долі секунды.

Лунінчанам зусім крышачку не хапіла да перамогі. Але сам конкурс дадаў многа станоўчых эмоцый і ўдзельнікам, і балельшчыкам. І засведчыў галоўнае: вясковая сям’я – гэта паўнапраўная ячэйка грамадства, якая жыве ў нагу з сучаснасцю і шчыра зберагае традыцыі сваіх продкаў.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: