На выбары — з сапраўдным пашпартам

паспорт

Да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія пройдуць 11 кастрычніка, застаецца зусім мала часу. Вядома, каб прыняць у іх удзел, грамадзянам трэба мець пашпарт. У абавязковым парадку яго неабходна замяніць пры змене прозвішча, імя, імя па бацьку, выяўленні недакладнасці ці памылак запісаў у дакуменце, а таксама, калі тэрмін дзеяння закончыўся. Ці ёсць у нашым раёне тыя, хто дагэтуль не паклапаціўся аб сапраўдным пашпарце? Аб гэтым і іншых аспектах дзейнасці аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС вядзем размову з начальнікам Анатолем МОЛЧАНАМ:

– Месяц таму праверылі базу дадзеных. Аказалася, што на Лунінеччыне 900  грамадзян жывуць па дакументах, тэрмін дзеяння якіх ужо закончыўся ці спыняецца ў кастрычніку 2015-га. З дапамогай гарсельвыканкамаў нагадалі аб неабходнасці замены пашпарта. На сённяшні дзень гэта лічба скарацілася напалову. Але, на жаль, яшчэ застаюцца тыя, чый паход на выбары можа быць азмрочаны такой абставінай, як несапраўдны дакумент, які засведчвае асобу. Трэба паспяшацца, часу застаецца не так шмат.

– Для замены пашпарта трэба завітаць непасрэдна ў ваша падраздзяленне?

–  Для атрымання ці абмену варта звярнуцца да асобы, якая ўпаўнаважана на вядзенне пашпартнай работы, і прадставіць неабходныя дакументы. Тэрмін афармлення пашпарта не перавышае аднаго месяца, аплата дзяржпошліны складае 0,5 базавай велічыні. Пры жаданні грамадзяніна паскорыць гэты працэс і атрымаць пашпарт у двухтыднёвы тэрмін, прадугледжана дадатковая аплата ў памеры 0,5 базавай велічыні.

З мэтай удасканалення дзейнасці органаў унутраных спраў па прыёме грамадзян, а таксама для зручнасці прынята рашэнне аб аказанні платных паслуг па афармленню дакументаў, неабходных для вырабу ці абмену пашпарта, рэгістрацыі па месцы жыхарства і знаходжанню на тэрыторыі нашай краіны грамадзян Рэспублікі Беларусь і іншаземцаў. Такім чынам, цяпер можна напрамую звяртацца ў аддзяленне па грамадзянству і міграцыі РАУС без наведвання спецыялістаў ЖЭС, сельвыканкамаў і старшынь ЖБК. У прыватнасці, паслугі машынапіснага бюро па афармленню пашпарта каштуюць 50 тысяч рублёў.

– Што пагражае грамадзянам, якія забылі абмяняць пашпарты або не жадаюць гэтага рабіць па якой-небудзь прычыне?

– Трэба памятаць, што ў адпаведнасці з часткай 3 артыкула 23.53 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за пражыванне без дакументаў, якія засведчваюць асобу, або па несапраўд-ных дакументах можна быць прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасці ў выгля-дзе папярэджання або штрафу да 4-ох базавых велічынь.

– У сувязі з ваеннымі дзеяннямі ў розных кропках свету актывізавалася міграцыя ва ўсіх еўрапейскіх краінах. Ці павялічыўся прыток грамадзян непасрэдна ў наш раён?

– Сапраўды з пачатку года павялічылася колькасць грамадзян, якія пажадалі зрабіць месцам жыхарства Лунінеччыну. У раён прыбылі 504 чалавекі, у тым ліку 198 грамадзян Украіны і 75 – Расіі. Аднак, не ўсе асобы знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны легальна. Некаторыя ўхіляюцца ад рэгістрацыі і парушаюць міграцыйнае заканадаўства. Сёлета да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 41 чалавек, 3 грамадзяніны Украіны дэпарціраваны, яшчэ адна асоба за грубае парушэнне выслана за межы краіны. Да адказнасці прыцягваюцца не толькі нелегалы, а і грама-дзяне нашай краіны, што прадастаўляюць ім жыллё, аўтатранспарт і нават работу без спецыяльнага дазволу для ажыццяўлення працоўнай дзейнасці. Сёлета ў поле зроку праваахоўнікаў трапілі 6 жыхароў раёна, якія прыцягнуты да адказнасці па ч. 4 артыкула 23.55 КоАП Рэспублікі Беларусь. Па ім максімальнае пакаранне – штраф 20 базавых велічынь. Пры паўторным парушэнні сума ўзрастае да 30 базавых велічынь.

Гутарыла Алена ДАНІЛОВІЧ.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: