Наш клопат — дзецям

детиАктыўны ўдзел у падрыхтоўцы дзяцей Лунінеччыны да школы прынялі прафсаюзы прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна.

У адпаведнасці з калектыўным дагаворам, на гэтыя мэты толькі РУВП «Граніт» затраціў 247 мільёнаў рублёў. Матэрыяльную дапамогу атрымалі 36 сямей, якія выхоўваюць трое і больш дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, а іх сукупны даход не перавышае 1,5 бюджэту пражытачнага мінімуму. Акрамя таго, дзеці да 18 год з 83 мнагадзетных сямей атрымалі да 1 верасня адзінаразовую дапамогу на суму 74 мільёны рублёў.

Дапамаглі сабраць хлопчыкаў і дзяўчынак у школу сваім працаўнікам-членам прафсаюза Лунінецкі хлебазавод, ААТ “Лунінецкі малочны завод”, ААТ “Палессеэлектрамаш”, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, райспажыўтаварыства, прафсаюзныя арганізацыі аграпрымысловага комплексу, рэдакцыя «ЛН» і многія іншыя. Да таго ж, амаль усе арганізацыі раёна прынялі актыўны ўдзел у аздараўленні дзяцей сваіх работнікаў у летні перыяд. Напрыклад, прафсаюзы АПК затрацілі на гэтыя мэты 12 мільёнаў рублёў, райспажыўтаварыства — 25 мільёнаў рублёў, аддзел адукацыі спорту і турызму — 23 мільёны рублёў.

Як запэўніў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Гапон, падобныя мерапрыемствы будуць на Лунінеччыне працягвацца і ў далейшым.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.