Няпроста стаць студэнтам?

проверки

Падведзены вынікі маніторынгу за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у 4-ох ВНУ і 22-ух сярэдніх спецыяльных навучальных установах Брэстчыны.
У цэлым мелі месца толькі два выпадкі выдалення ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання за выкарыстанне мабільных тэлефонаў.
У конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту ў 4-ох універсітэтах вобласці бралі ўдзел 4358 абітурыентаў. Сталі студэнтамі гэтых ВНУ 1966 чалавек пры даведзеных кантрольных лічбах 2030. Конкурс на бюджэтныя месцы склаў 2,15 чалавека.
Найбольшай папулярнасцю ў абітурыентаў карысталіся эканамічныя спецыяльнасці – “фінансы і крэдыт”, “лагістыка”, “маркетынг”, “эканоміка і ўпраўленне на прадпрыемстве”, “бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт”. Адзначана прыкметна вырасшая цікавасць да спецыяльнасці “фізічная культура”, а таксама тых, што звязаны з выяўленчым мастацтвам.
Засталіся вакантнымі 9 бюджэтных месцаў завочнай формы навучання ў “Палескім дзяржаўным універсітэце” і 55 завочнай і дзённай формаў навучання – у “Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце”.
План набору абітурыентаў на платную форму навучання не выкананы ніводным з 4-ох універсітэтаў вобласці: пры плане 2907 – залічана 2477. У суме вакантнымі засталіся 430 месцаў.
На тэлефон “гарачай лініі” абласной камісіі па кантролю за ходам уступнай кампаніі паступіла 5 зваротаў. З іх тры – па пытанню адмовы прыёмнай камісіі ВНУ ўзяць дакументы для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі на завочнай форме навучання па прычыне адсутнасці ў абітурыентаў пацвярджэння іх працаўладкавання. У дзеяннях прыёмнай камісіі парушэнняў не ўстаноўлена. У той жа час такія сітуацыі даюць падставу для ініцыіравання ўнясення змяненняў у Правілы прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені ў частцы пашырэння катэгорыі грамадзян, якія маюць права на атрыманне вышэйшай адукацыі на завочнай форме навучання.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: