Па Божым законе

дождь

Ціхі, спакойны ранак. Па шыбах сутулай хаты толькі стукаюць халаднаватыя кроплі дажджу: спачатку павольна, потым пачынаюць шумець, падганяючы адна адну…

– Што ж грукаеце так моцна? – седзячы на драўляным, асунуўшымся ганку, падняўшы да неба запалыя вочы, прашаптала бабуля Мар’я. – Старая, але яшчэ не зусім глухая, – з крыўдаю ў голасе працягнула жанчына. – Не плачце, хмары сінія, лета сваё адгуляла: пякло, колькі хацела, звінела птушынымі галасамі, шапацела густым калоссем багатых ніў. А зараз восень наступіла… Дзеці спяшаюцца ў школу, збіраючы залацістыя лісточкі, птушкі развітваюцца, адлятаючы ў цёплы край. Прыйдзе час – цёплае лета вернецца да нас зноў. Усё – па Законе Божым. І я паплачу.. Колькі чакаю сваіх любых дзетак да сябе ў госці, а яны не едуць… Абяцалі летам, а можа вясною, можа восенню. Дакладна, не ведаю…

Старая на хвіліну змоўкла. Перасталі хмары нябёсныя плакаць. Праўду кажуць: міне час, і цёплае лета зноў сагрэе зямлю. Дай Божа, бабулі Мар’і таксама дачакацца душэўнай пяшчоты і цеплыні блізкіх!

Алена МУРАВЕЙКА. в. Вялікія Чучавічы.

Add Comment

Войти с помощью: