Падводзім вынікі

вокзал

З 20 ліпеня па 20 жніўня ў раёне праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджванне і спыненне незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі, прафілактыку п’янства і алкагалізму насельніцтва.
У магазінах №20 і 22 райспажыўтаварыства выяўлена і выключана з абароту 27 літраў піва з закончаным тэрмінам рэалізацыі; у жыхаркі Вулькі 1 канфіскавана 159 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці; яшчэ 392 літры – у грамадзяніна Азербайджана, які перавозіў яе ў тайніку аўтамабіля ГАЗ-330210. На рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення выяўлены 2 работнікі чыгункі. За парушэнне антыалкагольнага заканадаўства да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 98 грамадзян.
Паважаныя жыхары і госці Лунінеччыны! Калі вам вядома аб фактах незаконнага вырабу, рэалізацыі або захоўвання алкагольных напіткаў, у тым ліку і дамашняга вырабу, вы можаце паведаміць аб гэтым па тэлефонах: 3-42-04, 3-42-04 або 102. Тэлефон “гарачай лініі” УУС Брэсцкага аблвыканкама МУС Рэспублікі Беларусь 8-(0162)-20-16-47.
ХХХ
З 25 па 29 жніўня праводзіўся спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Пасажыр”.
За гэты час асабовы састаў нашага АУСТ суправа-джаў 46 цягнікоў, працаваў на 31 аб’екце чыгуначнага транспарту. Да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 53 грамадзян.
Паважаныя жыхары і госці Лунінеччыны! Калі ў адносінах да вас учынена злачынства, або вы сталі яго сведкай, ці ведаеце што-небудзь пра асоб, якія ўчынілі злачынства, паведаміце аб гэтым бліжэйшаму нараду транспартнай міліцыі, у дзяжурны пакой міліцыі аддзела ўнутраных спраў на транспарце па тэлефонах: 3-42-04, 4-11-02, 3-42-05, 8-044-530-14-42, або ў бліжэйшы аддзел УС на нумар 102.
Алег КЛЯЦКО, начальнік АУСТ.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: