Пакаленні злучае «Палеская зорка»

зорка

У гімназіі г. Лунінца адбыўся чацвёрты літаратурна-музычны фестываль памяці Наталлі Мурко (29.02.1952-31.12.2011).
Мерапрыемства адкрыў настаяцель храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших” іерэй Сергій Крышталь. Свяшчэннік нагадаў, што кожны талент – гэта дар Божы. Наталля Мурко ўсё жыццё працавала над вакальнай дасканаласцю, а запаветам пакінула нам любоў, якой ахі-налася яе творчасць. Рыхтавалі праграму фестывалю вучні 10 “Б”. На класнай гадзіне яны пазнаёміліся са старонкамі жыцця і творчасці Наталлі Мурко, а свае ўражанні разам з настаўніцай Наталляй Клімачовай змаглі перадаць гімназістам і вучням усіх школ горада, якія былі запрошаны на сустрэчу. Вядомая далёка за межамі нашага горада спявачка паўстала перад прысутнымі як выдатная гаспадыня, якая захапляла і кветкаводствам, і майстэрствам рукадзелля. Агульнае за-мілаванне ўдзельнікаў фестывалю выклікала самая малодшая ўнучка Н.І. Мурко – Злата, якая ўручыла ўдзельнікам партрэт бабулі і атрымала шматлікія пажаданні гасцей паходзіць на Наталлю Іванаўну не толькі знешне.
Прадпрымальнік Ігар Пракаповіч прапанаваў правесці конкурс маладых спевакоў імя лунінецкай спявачкі, які ён гатовы падтрымаць матэрыяльна. Арганізацыйныя пытанні абяцала распрацаваць дырэктар ДШМ Вольга Аляксееўна Белавус.
Верыцца, што гэта справа таксама знойдзе сваіх прыхільнікаў у маладзёжным асяроддзі. На фестывалі “Зорка Наталлі” гучалі прачулыя словы разумных і прывабных юнакоў і дзяўчат у белых кашулях, чырвоныя гальштукі якіх аздабляў вензель “ЛГ”:
Кветкі кладуцца да партрэта Н.І. Мурко, што ўстаноўлены на сцэне. Ён аздоблены любімымі кветкамі спявачкі – рукатворнымі рамонкамі, якія вырабілі гімназісты. Цяпер ужо не толькі тыя, хто ведаў Наталлю Іванаўну, адзначаюць: яна была з пляяды незаменных людзей. Зала ўздымаецца, калі музычным напамі-нам гучыць відэазапіс раманса “Зорка Венера”. “Залаты голас” нашага края працягвае захапляць новыя пакаленні лунінчан.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.