Сцеражыцеся, бабры!

бобр

Згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі, з верасня па 31 сакавіка 2016 года адкрыты асенне-веснавы сезон палявання на рачнога бабра, выдру, андатру і амерыканскую норку. Паспытаць удачы можна на жывёлін любога полу і ўзросту, у светлы час сутак, ва ўсе дні тыдня.
На бабра і выдру трэба выбіраць ружэйны спосаб палявання, з засады і падходу. Дазваляецца выкарыстоў-ваць наразную зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў, гладкаствольнае ружжо з патронамі з карцеччу ці кулямі, паляўнічыя лукі і арбалеты. Таксама рэкамендуецца безружэйны спосаб– капканы №3-7, пасткі (акрамя петляў), паляўнічыя сабакі пры адабранні з пастак: усе пароды, за выключэннем ганчакоў і хартоў.
На здабычу амерыканскай норкі і андатры дазволены толькі капканы №0-3, пасткі (акрамя петляў).
Віталь СУРМА, намеснік начальніка Мікашэвіцкай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.