Спорт фінансавых парушэнняў

хоккей

Праведзена пазапланавая праверка дзяржаўнай установы “Хакейны клуб “Брэст”.

Устаноўлена, што частка расходаў на камунальныя паслугі, якія прадугледжана кампенсаваць за кошт пазабюджэтнай дзейнасці, фактычна аплачваліся за бюджэтныя сродкі. Такім чынам з парушэннем бюджэтнага заканадаўства расходавана 187 мільёнаў рублёў. Акрамя гэтага, па нямэтаваму прызначэнню расходавана больш як 615 мільёнаў рублёў спонсарскай дапамогі, што пацягнула недаплату падаткаў і пені на суму 175,3 мільёна рублёў.

Таксама ўстаноўлена, што сёлета на лядовай арэне праводзіліся непрадугледжаныя рамонтна-прафілактычныя работы. З-за гэтага ўстанова не працавала, што стала прычынай эканоміі электрычнай энергіі, аплата якой закладзена ў бюджэтнай смеце расходаў. У сувязі з гэтым КДК вобласці накіраваў хадайніцтва ў аблвыканкам з прапановай зменшыць на 900 мільёнаў бюджэтныя асігнаванні хакейнаму клубу. Хадайніцтва задаволена.

Варта адзначыць, што ў ходзе праверкі выяўлены парушэнні працоўнага заканадаўства, парадку выкарыстання, уліку і захоўвання каштоўных металаў, а таксама факты неэфектыўнага выкарыстання пазабюджэтных сродкаў.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.