Супрацьстаяць эпідэміі грыпу

 

прививка

Ён працягвае заставацца самым масавым інфекцыйным захворваннем. Штогод ахоплівае прыкладна 30 працэнтаў насельніцтва ўсяго зямнога шара.

Згодна са статыстыкай, на грып і вострыя рэспіраторныя захворванні пакутуе кожны трэці беларус. Эпідэмія чакаецца ў другой палове сту-дзеня – пачатку лютага. Зараз перавалодваюць парагрып і адэнавірусы. У краіне створана сістэма мерапрыемстваў, якія прадугледжваюць комплекс-ную абарону насельніцтва. Перш за ўсё, гэта выкарыстанне вакцыны, прафілактыка лекавымі прэпаратамі, аздараўленне і агульнаўмацоўваючыя працэдуры.

Рэкамендуецца прымяняць анты-грыпін, рэмантадзін, амантадзін, арбідол, аксалінавую мазь і іншыя сродкі. Для супраціўлення арганізма інфекцыям варта павышаць імунітэт: ужываць вітаміны С, А, групы В (“Гексавіт”, “Рэвіт”, “Дэкамевіт”, “Ундэвіт”, сіроп пладоў шыпшыны), а таксама адаптагены расліннага паходжання (настойкі і экстракты араліі, элеўтэракоку, жэньшэню). Але яшчэ лепш – зрабіць прышчэпку.

У кабінеце №51 паліклінікі ёсць у наяўнасці вакцына «Грыпол плюс» (краіна вытворца – Расія). Час работы: па буднях – 8.00-20.00, у суботу – 8.00-15.00, нядзеля – выхадны. Хлопчыкі і дзяўчынкі могуць наведаць ка-бінет №9 дзіцячай кансультацыі (9.15-19.00, перапынак з 13.30 да 14.00, выхадныя – субота, нядзеля). Настойліва рэкамендуем насельніцтву прыняць удзел у вакцынацыі!

Многія часта хвалююцца за рэакцыі ад прышчэпак: звычайна павышаецца тэмпература, чырванее і баліць месца ўвядзення прэпарату. Супакойцеся – сімптомы сведчаць аб перастройцы арганізма. Сучасныя супрацьгрыпозныя вакцыны абсалютна бяспечныя, бо не ўтрымліваюць жывых вірусаў і не выклікаюць ускладненняў. Прышчэпкі можна зрабіць у паліклініцы і ва ўсіх установах аховы здароўя па месцы жыхарства.

Не трэба забываць і пра базісныя аздараўленчыя мерапрыемствы: загартоўванне, прымяненне ультрафіялету, вітамінізацыю ежы. Варта пазбягаць скаплення вялікай колькасці людзей, як мага больш гуляць на свежым паветры, не пераахалоджвацца, не паддавацца стрэсам і дэпрэсіям.

Калі ж усё-такі хтосьці захварэў, рэкамендуецца яго ізаляваць, выдзеліць асобныя посуд і ручнік, абавязкова праветрываць і праводзіць дэзінфекцыю памяшкання, насіць спецыяльную маску.

Ігар НЕВАР, галоўны ўрач ЦРБ.

Віталь ДЗЕГЦЯРОЎ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.

Add Comment

Войти с помощью: