У імя росквіту Айчыны

верес1

11 кастрычніка 2015 года адбудзецца лёсавызначальная для Беларусі падзея – выбары Прэзідэнта краіны. Ад іх выніку залежыць, як мы будзем жыць заўтра. Менавіта таму вельмі важна, каб выбарчая кампанія стала рэальным адлюстраваннем волі народа. За 20 год суверэнітэту прэзідэнцкія выбары – пятыя па ліку. Удзел у іх на працягу гэтых двух дзясяткаў год бралі 23 кандыдаты. Штораз беларусы аддавалі свае галасы за надзейнае і ўпэўненае жыццё, за спакой і мірнае неба над галавой.

Сёння ўсё гэта ў нас ёсць і менавіта гэтым варта даражыць асабліва, нягледзячы на тое, што як і многія іншыя краіны, зараз Беларусь перажывае дастаткова няпросты перыяд. Але калі нам было лёгка? У 90-ыя гады мінулага стагоддзя, калі распалася вялікая дзяржава – Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у спадчыну дасталіся разарваныя эканамічныя сувязі, паўразбураная вытворчасць, татальнае беспрацоўе, нястрыманы рост цэн, інфляцыя, мізэрныя заробкі і комплекс чарнобыльскіх праблем.

Аднак сітуацыю ўдалося ўзяць пад кантроль. Памалу аднавілі работу прадпрыемствы. Так, за апошнія тры гады рост даходаў насельніцтва ў рэальным адлюстраванні склаў 41 працэнт, а заработная плата павялічылася ў сярэднім на 46 працэнтаў. Прычым тэмпы яе росту цесна ўвязаны з тэмпамі росту прадукцыйнасці працы. Правілам жыцця сталі эканомія і беражлі-васць, а бюджэт набыў ярка адлюстраваную сацыяльную накіраванасць. У многім гэта стала магчыма нашаму лідару Аляксандру Лукашэнку, які, дзякуючы волі народа, стаў Прэзідэнтам краіны.

Працягваецца ўвасабленне ў жыццё самых смелых планаў. Новае дыханне атрымала вёска. На рэалізацыю мерапрыемстваў адпаведнай дзяржаўнай  праграмы выдаткавана каля 40 мільярдаў рублёў. Паспяхова пераадольваюцца наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Прадпрыемствы Беларусі ўпэўнена заяўляюць пра сябе на знешнім рынку, умацоўваючы эканамічныя сувязі.

Але галоўным быў і застаецца клопат аб простым чалавеку. Па-ранейшаму львіная доля сродкаў з рэспубліканскага бюджэту накіроўваецца на разнастайныя сацыяльныя патрэбы – аплату працы работнікаў бюджэтнай сферы, фінансаванне адукацыі, аховы здароўя, культуры, на пенсіі, стыпендыі, дапамогі, бюджэтныя субсідыі ЖКГ. Дарэчы, беларусы з уласнай кішэні аплачваюць толькі прыкладна 30 працэнтаў рэальнага кошту камунальных паслуг. Істотнымі застаюцца датацыі дзяржавы на пакрыццё страт на аўтобусных пасажырскіх перавозках.

Усё больш важкай становіцца падтрымка мнага-дзетных і малазабяспечаных сем’яў. Дастаткова сказаць, што ў краіне сёння налічваецца 2,7 мільёна сем’яў, амаль палова – маюць дзяцей ва ўзросце да 18 год. Для тых, хто мае ў гэтым патрэбу, прадугледжана сістэма дзяржаўных дапамог, якіх сёння налічваецца 11 відаў. Дзейнічае разгалінаваная сістэма падтрымкі найбольш неабароненых слаёў – інвалідаў, адзінокіх састарэлых жыхароў, іншых катэгорый насельніцтва.

І ўсё ж, справядлівасці дзеля, варта зазначыць, што цяжкасці, з якімі нацыянальная эканоміка сутыкнулася сёлета, прывялі да замаруджвання росту заработнай платы і пенсій. На эканаміч-нае становішча ў краіне паўплывалі, у першую чаргу, знешнеэканамічная сітуацыя, дэвальвацыя валют гандлёвых партнёраў, што прывяло да зніжэння валавага ўнутранага прадукту ў краіне ў сярэднім на 2,6 працэнта. Аднак важна тое, што дзякуючы своечасова прынятым мерам, не дапушчана іх абвальнага зніжэння, як не дапушчана прыкметнага росту цэн на сацыяльна значымыя прадукты і тавары.

Галоўная знешняя крыніца рызыкі для беларускай эканомікі – рэцэсія эканомікі расійскай і падзенне цаны на нафту. Менавіта таму робяцца крокі ў напрамку дыверсіфікацыі экспартных паставак, пошуку новых рынкаў збыту. Каталізатарам геапалітычнай напружанасці стаў канфлікт ва Украіне. Як вынік – па-дзенне беларускага экспарту прыкладна на 30 працэнтаў. Урадам прымаюцца меры па стабілізацыі сітуацыі. Сёння беларускія тавары экспартуюцца ў 145 краін свету, аднак галоўным спажыўцом і партнёрам застаецца Расія (прыкладна 63 працэнты экспарту).

25 лістапада 2013 года быў праняты новы Закон “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў”. Гэты дакумент стаў вызначальным і для сёлетніх выбараў. Зарэгістравана 4 кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Дадзены старт агітацыйнай кампаніі. Упэўнена, што і яна, і самі выбары пройдуць у рэчы-шчы беларускага заканадаўства, а народ здолее зрабіць правільны і асэнсаваны выбар у імя незалежнасці і росквіту нашай Айчыны.

Валянціна ВЕРАС, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.