Удалы старт

Матчам у Мінску паміж камандамі “Дынама-БНТУ” і “Граніт” стартаваў трэці тур чэмпіянату Беларусі па міні-футболе сярод каманд вышэйшай лігі.

Праз чатыры гады міні-футбол вярнуўся ў спартыўны комплекс Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, дзе працяглы час вялася рэканструкцыя залы. У дэбютным матчы гаспадары двойчы з перавагай у два мячы выйгравалі па ходу гульні ў мікашэвіцкай каманды – 2:0, потым – 4:2.  Але ўтрымаць лідарства не здолелі. “Гранітаўцы” ўзялі верх з лікам 6:4. Вызначыліся Юрый Когут (2), Віталь Танскі, Уладзімір Бабылёў і Міхаіл Шабан (2).

Згодна з жараб’ёўкай першыя тры матчы мікашэвіцкія футбалісты правялі са сталічнымі камандамі, у якіх двойчы перамаглі і падняліся на трэцяе месца ў турнірнай табліцы.

3-4 кастрычніка адбудзецца чацвёрты тур чэмпіянату, у якім “Граніт” будзе прымаць “Фортэ”.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.