Вольны час — для «разняволеных» учынкаў?

У той час, калі некаторыя падлеткі імкнуцца зарабіць сродкі ўласнай працай, іншыя мараць пра “лёгкія» грошы.

Так, навучэнка аднаго з каледжаў у Лунінцы, знаходзячыся 30 чэрвеня ў вучэбным корпусе, учыніла крадзеж смартфона коштам амаль у 2 мільёны рублёў. У адносінах да дзяўчыны 1997 года нараджэння ўзбуджана крымінальная справа. Цяпер ёй давядзецца трымаць адказ перад судом.

Усяго ў першым паўгоддзі на тэрыторыі раёна непаўналетнімі ўчынена 20 злачынстваў (летась — 18), у тым ліку 15 крадзяжоў (у 2014-ым — 13). На слізкую сцяжынку сталі 16 падлеткаў, з іх 4 — школьнікі, 11 — навучэнцы прафтэхустаноў, 1 — нідзе не працуе і не вучыцца.

Аналіз сведчыць, што часцей непаўналетнія ўчыняюць супрацьпраўныя дзеянні вечарам і ноччу. Такім чынам, зразумела, што не ва ўсіх сем’ях надаецца дастаткова ўвагі выхаванню дзяцей, бацькі злоўжываюць спіртнымі напіткамі, вядуць амаральны лад жыцця, не клапоцяцца пра дабрабыт.

На прафілактычным уліку ў РАУС знаходзяцца 104 падлеткі (летась на такі ж час — 140), з іх 16 адносяцца да асаблівай катэгорыі.

У адукацыйных установах вядзецца антыалкагольная і антынаркатычная прапаганда, аднак не ўсе падлеткі ўсведамляюць пра тое, якую шкоду здароўю і зло прыўносіць у жыццё залежнасць ад шкодных звычак. Колькасць пры-цягнутых да адміністрацыйнай адказнасці падлеткаў за распіццё спіртнога і паяўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане павялічылася з 45 да 58, а па Дэкрэце №6 — з 0 да 7. Ёсць над чым задумацца бацькам. На жаль, не назіраецца і сістэмнага падыходу ў рабоце з боку РАУС, аддзела адукацы, раённай бальніцы і падведамасных ім устаноў.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: