Хачу сказаць…

Педагог дзіцячага садка №8 “Крынічка” г. Лунінца Святлана КАРЖАНЕВІЧ:

– Абавязкова пайду на выбары, таму што гэта – грама-дзянскі абавязак кожнага чалавека. Не сакрэт, што дзяржава ўкладвае вялікія сродкі ў правядзенне важнай палітычнай кампаніі. Тым больш недаравальна прапусціць такую падзею! Выхоўваю двух сыноў, і вельмі хачу, каб мая Беларусь была моцнай краінай, дзе ёсць усе ўмовы для стварэння сям’і, уладкавання на добрую работу з годнымі заробкамі, будаўніцтва ўласнага жылля.

000131_05eaadae8727e3c3cec271ff56e84d0e_work

Аляксандр КРАЎЧЭНЯ, начальнік Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету:

– Ніколі не прапускаў у жыцці такую важную падзею, як выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ведаеце, прыгадваю выпадак, калі ў дзень галасавання давялося тэрмінова выехаць у камандзіроўку за межы раёна. Але літаральна за некалькі хвілін да закрыцця ўчастка вярнуўся і выканаў грамадзянскі абавязак. 11 кастрыч-ніка планую абавязкова аддаць голас не проста за кандыдата, а чалавека, якому даверу лёс краіны, а значыць, і свой асабісты, а таксама блізкіх людзей.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.