З любоўю да свайго горада

 

У мэтах паляпшэння якасці тэхнічнага абслугоўвання жыллёвага фонду, павышэння ўзроўню дасведчанасці насельніцтва ў пытаннях аказання жыллёва-камунальных паслуг з 17 жніўня па 18 верасня ў раёне праводзіцца месячнік па тэхнічным абслугоўванні жыллёвага фонду. Пра тое, што зроблена ў яго рамках, расказала начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Кацярына МІЛАВАНАВА:

– У рамках месячніка былі арганізаваны «гарачыя лініі». Грамадзяне часцей скардзіліся на непрацуючыя сушылкі для ручнікоў у санвузлах і засмечванне каналізацыйных стаякоў. Сумна, але даводзіцца канстатаваць, што не заўсёды жыхары шматпавярховак па прызначэнню карыстаюцца кана-лізацыяй, куды іншы раз трапляюць агародніна, адходы харчовых прадуктаў, анучы і іншае. Штотыднёва праводзіцца маніторынг з наступным аналізам заявак, што паступаюць у дыспетчарскую службу камунальнікаў, у якіх утрымліваюцца прэтэнзіі на няякаснае выкананне работ па тэхнічным абслугоўванні жыллёвага фонду. Да таго ж, кожны дзень вядзецца маніторынг у прадпрыемствах ЖКГ на прадмет правядзення рэгламентных работ: падтрыманне ў спраўным і працаздольным стане канструктыўных элементаў; забеспячэнне ўстаноўленых параметраў і рэжымаў працы, наладка і рэгуляванне інжынерных сістэм; падтрыманне і аднаўленне належнага санітарнага і тэхнічнага стану жылых дамоў, прыдамавых тэрыторый. У бліжэйшы час будуць прыняты канкрэтныя меры па паляпшэнню якасці тэхабслугоўвання жылфонду.

Ёсць над чым працаваць камунальным службам, але і кожны чалавек павінен па-гаспадарску і беражліва адносіцца не толькі да сваёй кватэры, але і да пад’ездаў, дваровых тэрыторый, з любоўю – да свайго горада.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: