Зберагчы спадчыну для нашчадкаў

прием

Старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Мікалай Казаравец (на здымку справа) правёў прыём грамадзян у раённым Савеце дэпутатаў.

Да Мікалая Уладзіміравіча звярнуўся дырэктар каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці Фёдар Бірыла. Аграрнай сферы вельмі патрэбны працавітыя маладыя рукі. І такіх нямала сярод навучэнцаў каледжа. Многія з тых, хто аддаў перавагу няпростай працы на зямлі, падчас вучобы ў каледжы замацоўваюцца ў думцы, што прафесія выбрана не памылкова. Менавіта яны нярэдка выказваюць жаданне працягваць адукацыю на другой ступені навучання. Аднак гэтаму перашкаджае адна непераадольная акалічнасць – наяўнасць у атэстаце аб сярэдняй адукацыі адзнакі, ніжэй за “5”. Пасадзейнічаць выправіць гэтую законатворчую недарэчнасць і папрасіў кіраўнік каледжа. “Я ўпэўнены, што многія з тых, хто імкнецца ўдасканальваць сваю адукацыю на другой ступені, маглі б стаць нядрэннымі спецыялістамі, прынесці нямала карысці сельскай гаспадарцы. Аднак дарога праз бесперапыннае навучанне ў каледжы ім туды закрыта”, – з жалем канстатаваў Фёдар Аляксеевіч. М.У. Казаравец паабяцаў разабрацца ў складанасцях справы.

Як паабяцаў не пакінуць без увагі лёс унікальнага помніка драўлянага дойлідства – Кажан-Гарадоцкую Свята-Мікалаеўскую царкву. Помнік архітэктуры ІІ катэгорыі знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Аднак за амаль 200 год існавання пабудаваны без адзінага цвіка храм паўстаў перад пагрозай разбурэння – з кожным годам яго купалы ўсё больш нахіляюцца адзін да аднаго. Трэба тэрмінова высветліць прычыну гэтага нахілу з тым, каб прыступіць да выратавання царквы. З непадробнай цікавасцю разглядаў госць фотаздымкі мясцовай славутасці і нават выказаў жаданне пабываць у старажытным мястэчку разам з прадстаўніком Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у чыім вядзенні знаходзіцца архітэктурны помнік.

Зрэшты, і ўвогуле на Лунінеччыне высокі госць марыць пабываць яшчэ не раз. “Знаходжуся пад уражаннем ад наведвання кар’ера РУВП “Граніт”. Што да Лунінца, то ён вельмі спадабаўся сваёй утульнасцю, чысцінёй, дагледжанасцю і правінцыяльным спакоем, які так уласцівы малым гарадам Беларусі”, – зазначыў М.У. Казаравец.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.