“Цыганкі” — весялілі, дзеці — выкладалі

мижлесския школа

У нашай школе вельмі цікава і кожны раз незвычайна праходзяць разнастайныя мерапрыемствы.

Напярэдадні Дня настаўніка ўпрыгожылі школу кветкамі, плакатамі з віншаваннямі і шарыкамі. Хвалюючыя песні, прыгожыя мелодыі гучалі на кожным перапынку. Зранку на школьным парозе сустракалі любімых педагогаў “цыганкі”, частавалі цукеркамі, прапаноўвалі паваражыць і даведацца, якім будзе святочны дзень. У настаўнікаў адразу на тварах з’яўляліся ўсмешкі! Нам жа вельмі хацелася, каб добры настрой не пакідаў дарослых як мага даўжэй.

А Дзень самакіравання, які папярэднічаў святу, — мабыць, самы адказны і хвалюючы момант. Упершыню стаяць ля школьнай дошкі ў якасці настаўніка было на самай справе няпроста. Кожны з нас адчуў, якая гэта нялёгкая, адказная, разам з тым цікавая і вельмі неабходная прафесія.

Святочная праграма “Вы ў нашым сэрцы, настаўнікі!” стала завяршальным віншавальным акордам. Шчырыя словы ўдзячнасці за плённую працу, любоў да выхаванцаў, адданасць сваёй прафесіі прагучалі ў адрас педагогаў.

Вераніка ТУПЕКА, Таццяна ЛЯЎКОВІЧ,
члены пярвічнай арганізацыі БРСМ Міжлескай СШ

Add Comment

Войти с помощью: