Маленькія фантазёры

маленькие фантазеры

Маленькія фантазёры ўразілі творчымі знаходкамі ўдзельнікаў святочнага кірмашу, які на мінулым тыдні адбыўся ў Міжлескім дзіцячым садзе.

Як расказала загадчыца дашкольнай установы Таццяна Насеня, усе малышы разам з выхавальнікамі і бацькамі адказна падышлі да падрыхтоўкі мерапрыемства. Чаго тут толькі ні было – выявы казачных, мультыплікацыйных герояў з агародніны, вырабы з прыродных матэрыялаў, цэлыя чароўныя замкі і незвычайныя машыны! Кулінарныя і кандытарскія прысмакі, прыгатаваныя таленавітымі гаспадынямі, прыцягвалі водарам пакупнікоў. Гандляры бойка заклікалі набыць менавіта сваю прадукцыю. Пра тое, што ім гэта ўдалося, неўзабаве засведчылі пустыя талеркі.

Add Comment

Войти с помощью: