«Мой голас можа стаць рашаючым!»

000131_05eaadae8727e3c3cec271ff56e84d0e_work

Жанна КУЛЕШ, урач-валеолаг УАЗ “Лунінецкая ЦРБ”:

– Як і любому чалавеку, мне неабыякавы лёс Беларусі. Цвёрда вырашыла галасаваць за стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, таму што тут жывуць блізкія, сябры, калегі… Усе мы цэнім мір і спакой, якія пануюць у нашай краіне. Веру, што мой голас можа стаць рашаючым!

Максім СУМАР, старшыня праўлення райспажыўтаварыства:

– Не разумею тых землякоў, якія ігнаруюць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Няўжо ім усё роўна, якім будзе лёс дзяржавы – нашай Бацькаў-шчыны? Як будзем далей жыць мы і нашы дзеці? Маё меркаванне цалкам падзяляе жонка, з якой 11 кастрычніка абавязкова завітаем на выбарчы ўчастак і аддадзім галасы за незалежную і квітнеючую Радзіму!

Галіна КАЛІНОЎСКАЯ, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК “Велута”:

– Шчыра кажучы, за ўсё жыццё перада мной ніколі не паўставала пытанняў: “Ісці на выбары ці не?” і  “Навошта гэта рабіць?”. Хто за нас бу-дзе вызначаць будучае Беларусі? Будучае сваіх дзяцей? Толькі мы! Уключыўшы тэлевізар, бачым, што цяпер робіцца ў свеце. Таму аддам свой голас за стабільнасць у краіне, за дабрабыт у нашых сем’ях.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: