На палетках няма цішыні

осень в поле

Уборка вырашчанай прадукцыі на палях Лунінеччыны завяршаецца.

Як расказаў галоўны аграном райсельгасхарчу Барыс Абравец, толькі дзе-нідзе застаецца яшчэ агародніна. У прыватнасці, морква на 3-гектарнай плошчы ў СВК “Вулькаўскі світанак” і на 19 гектарах — у СВК “Дварэцкі”. Бульбу выкапалі ўсе. Пры ўраджайнасці больш як 200 цэнтнераў з гектара атрымалі 25588 тон клубняў, што на 6,5 тысячы тон больш, чым летась. Зараз ідзе іх актыўная пераборка, сартыроўка і засыпка на зімовае захоўванне ў бульбасховішчы. Апошніх у раёне 4, агульнай умяшчальнасцю 18,5 тысячы тон. Па стану на 28 кастрычніка больш як 14 тысяч тон бульбы ужо размешчаны ў сховішчах, з іх 4 тысячы тон — насеннай. Акрамя таго, таварныя клубні рэалізоўваюцца. Праўда, гэтая справа ідзе марудна, рынкаў збыту недастаткова.

Сёлета падыходзіць да завяршэння дзяржаўная праграма “Бульбаводства”. На працягу пяці год у яе рамках працавалі СВК “Гарадоцкі”, “Азярніца”, “Вулькаўскі світанак”, Палеская станцыя і фермерская гаспадарка “Юліян”. Усе яны выканалі асноўнае патрабаванне — пад культуру адвялі плошчы больш як 200 гектараў. У цэлым праграма стала дзейсным штуршком для арганізацыі работы па вырошчванню і захоўванню культуры на сучасным узроўні. У прыватнасці, сельгаспрадпрыемствы абнавілі тэхніку: з дзяржаўнай падтрымкай набылі новыя са-джалкі і камбайны, пабудавалі сховішчы, вялі актыўную работу па сортаабнаўленню і сортазамене. Цяпер давядзецца вызначыцца, для якіх мэт канкрэтна яны будуць вырошчваць бульбу. Галоўныя з напрамкаў — продаж таварных клубняў і перапрацоўка. Для кожнай спецыфікі прыдатны толькі выз-начаныя сарты, так што спраў для ўдасканальвання бульбаводам яшчэ хопіць.

Зараз работнікі сельгаспрадпрыемстваў вядуць актыўную работу па ўзняцці зябліва. Гэтая працэдура дазваляе не толькі скараціць тэрміны правядзення веснавой сяўбы, але і садзейнічае аздараўленню глебы. Пакуль работы выкананы на плошчы 4955 гектараў, што складае 35 працэнтаў да запланаванага. (Да параўнання, летась на такі ж час было ўзарана глебы на 2 тысячы гектараў менш). Актыўна ў гэтым напрамку працуюць механізатары СВК “Дзятлавіцкі”, “Вулькаўскі світанак” і філіяла “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”, дзе заданні выкананы адпавед-на на 71, 67 і 61 працэнт.

Позняя восень і зіма — гэта таксама час для назапашвання мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу. Яны паступаюць у раён хоць і дробнымі партыямі, але даволі часта. На сённяшні дзень на складах у сельгаспрадпрыемствах іх ужо знаходзіцца 1586 тон, што складае 15 працэнтаў да неабходнага. Працягваюцца таксама работы па назапашванню і дастаўцы на палеткі арганікі.

Галіна Кучэйка

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.