Памераліся сіламі

атлетика

Адкрытае першынство раёна па лёгкай атлетыцы сабрала на стадыёне ў Лунінцы юных спартсменаў з Іванава, Пінска, Пінскага раёна і выіхаванцаў мясцовай СДЮШАР.

У спаборніцтвах бралі ўдзел юнакі і дзяўчаты чатырох узроставых груп: 1999-2000 гадоў нараджэння (I), 2001 (II), 2002 (III) і 2003 і маладзей (IV).

У першай групе на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару падняліся Стэфан Малахаў (скачкі ў даўжыню), Карына Яфімава і Артур Хлуд (кіданне кап’я), Дзяніс Дырда (60 метраў з бар’ерамі), Анастасія Зосіч (60 метраў), Міхаіл Вішнявецкі (скачкі ў вышыню).

У другой групе пераможцамі сталі Вікторыя Жук (кіданне кап’я), Улад Гарадкавец (60 метраў з бар’ерамі і бег на 300 метраў) і Анастасія Грудзько (скачкі ў даўжыню).

У трэцяй групе не было роўных Максіму Трухнову (60 метраў), Дар’і Шкіндар (скачкі ў вышыню) і Таццяне Паўловіч (скачкі ў даўжыню). У самых маленькіх вызначыліся Мікіта Кабарыха (кіданне кап’я), Iлья Бяляеў (дыск), Надзея Мехціева (60 метраў з бар’ерамі), Ягор Гулюта (60 метраў).

Аналізуючы вынікі спаборніцтваў, намеснік дырэктара СДЮШАР Алена Вярэніч адзначыла, што толькі карпатлівай працай юныя спартсмены дасягаюць вышынь. Як правіла, у лік прызёраў трапляюць тыя, хто ўжо не першы год займаецца ў спартыўных секцыях. Усіх, хто яшчэ не пасябраваў са спортам, але марыць стаць здаровым, загартаваным і больш актыўным, чакаюць у СДЮШАР, дзе працуюць секцыі лёгкай атлетыкі і футбола.

НА ЗДЫІМКУ: пераможцы і прызёры спаборніцтваў — Сільвестр МАЛЬЦАЎ, Ілья БЯЛЯЕЎ, Ягор ГУЛЮТА, Дзіяна ВЕЛЯСКЕВІЧ, Надзея МЕХЦІЕВА і Кацярына ЖУКОЎСКАЯ.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: