Радаваць творчасцю людзей

культура

закліканы работнікі культуры, якія ў нядзелю адзначылі сваё прафесійнае свята. Урачыстасць з нагоды адметнай даты адбылася напярэдадні ў ГДК.

Яшчэ да пачатку афіцыйнай часткі ў фае іграў ансамбль “Art nyevo” Лунінецкай ДШМ (мастацкі кіраўнік Алена Коўшык). Яго неўзабаве вясёлым запальным нумарам змяніла маладзёжная група на галоўнай сцэне. Вядучыя праграмы Таццяна Цяльпук і Андрэй Канапацкі расказалі аб асаблівасцях прафесіі сваіх калег, якія могуць спраўляцца з мноствам спраў: сядзець за мікшэрным пультам, спяваць і танцаваць, быць сцэнарыстам, рэжысёрам, звычайным рабочым, жартоўным творцам, строгім адміністратарам… Доказам усяму стала фотапрэзентацыя, якая адлюстравала будні і святы прадстаўнікоў галіны.

— Культура — гэта тое, што застаецца, калі ўсё забыта, — заўважыў намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч, вітаючы цяперашніх работнікаў і ветэранаў працы. — Самай высокай павагі заслугоўваюць тыя, хто захоўвае і прымнажае культурную спадчыну нашай Беларусі, хто служыць высакароднай справе асветы і мастацтва, хто выхоўвае ў людзях пачуццё цудоўнага і стваральнага.

Пад апладысменты Анатоль Міхайлавіч уручыў узнагароды лепшым прадстаўнікам сферы. Такую ж прыемную місію выканалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Аксёнава, старшыня райкама галіновага прафсаюза Валянціна Рагалінская.

Штогод вялікая і дружная сям’я культработнікаў папаўняецца маладымі кадрамі. Сёлета да сваіх працоўных абавязкаў прыступілі мастацкі кіраўнік ГДК Крысціна Збралевіч, настаўніцы дзіцячых школ мастацтваў: у Дварцы — Вікторыя Слесар, у Кажан-Гарадку — Надзея Рабко. Для іх падрыхтавалі сімвалічную “чашу мудрасці”. Зачарпнуўшы з яе па прыгаршчы, дзяўчаты далі “Клятву маладых спецыялістаў”, а пасля падарылі гледачам прыгожыя нумары мастацкай самадзейнасці. Дарэчы, у той дзень сцэнай уладарылі сапраўдныя таленты — ансамбль народнай песні і музыкі “Прымакі” ДК чыгуначнікаў, малодшая група і салісты ўзорнага спартыўнага клуба “Мірыданс” ЦДТ Вераніка Ляпко і Святаслаў Чыжык, народны ансамбль песні “Вандроўнікі” Дварэцкага ЦСДК, дуэт танцавальнага калектыву “Абісаль” у складзе Аліны Стахміч і Кірыла Вераса, а таксама Алег Жумашаў, Леанід Яраховіч, Ганна Макаед, Максім Перапёлкін, Галіна Куліцкая, Генадзь Шэўчык, Сяргей Місікаў.

Наталля Грудзько

Add Comment

Войти с помощью: