Стрымліваць і папярэджваць беззаконнасць

департамент охраны

Атрымаўшы арыенціроўку дзяжурнага РАУС, нарад групы затрымання выехаў у раён вуліцы Гастэлы ў Лунінцы, дзе па аператыўных звестках жанчыны цыганскай нацыянальнасці ўчынілі махлярства і завалодалі падманным шляхам 16 мільёнамі рублёў, якія належалі састарэлым пенсіянерам. На вуліцы Беразіна падазраваемыя асобы былі затрыманы і дастаўлены ў міліцыю.

Аб гэтым злачынстве, якое адбылося ў пачатку кастрычніка, а таксама іншых будзённых справах Лунінецкага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь расказаў начальнік падпалкоўнік міліцыі Анатоль БУНЕВІЧ:

— Наш аддзел аказвае паслугі па абсталяванню і ахове любых памяшканняў з маёмасцю грамадзян (дом, кватэра, гараж), індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, а таксама ўстанаўліваем кнопкі экстраннага выкліку міліцыі і кантролю за персаналам фізічнай абароны. Для здачы памяшкання пад ахову наяўнасць стацыянарнага тэлефона не абавязкова. Можна выкарыстоўваць радыёсігнал або мабільную сувязь — GSM. Ахова можа таксама ажыццяўляцца з выкарыстаннем аптычна-валаконных ліній сувязі.

Аддзел забяспечвае ахову больш за 240 аб’ектаў усіх формаў уласнасці, 440 памяшканняў грамадзян з асабістай маёмасцю, прычым сёлета кватэр стала на 50 больш. Да таго ж, нясем дзяжурствы на 20 вартавых і 2 міліцэйскіх пастах.

Не з’яўляючыся структурным падраздзяленнем РАУС, працуем у сістэме адзінай дыслакацыі. Акрамя сваёй асноўнай задачы супрацоўнікі ўносяць істотны ўклад у забеспячэнне правапарадку і барацьбу са злачыннасцю. Сёлета супрацоўнікі аддзела прынялі ўдзел у раскрыцці 13 злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку, затрыманна 56 асоб, якія ўчынілі дробныя крадзяжы.

Наш аддзел — гэта мабільнае падраздзяленне, аснашчанае сучаснымі тэхнічнымі сістэмамі і сродкамі аховы, спецыяльным аўтатранспартам, аўтаматычнай зброяй, сродкамі індывідуальнай абароны, службова-вышуковымі сабакамі.

На працягу апошніх год праблема з крадзяжамі, у тым ліку кватэрнымі, стала адной з актуальных у дзейнасці органаў унутраных спраў. Не заўсёды металічныя дзверы і замкі ўскладняюць задачу злачынцы, які вырашыў пранікнуць у жылое памяшканне. Многія жыхары даўно перасталі баяцца кватэрных злодзеяў. Яны ведаюць, што іх жыллё надзейна абаронена, за ім назірае нястомнае вока “савы”. Менавіта гэтая птушка з шырока распраўленымі крыламі, якая быццам апякае ўвесь раён, і стала сімвалам аховы.

Забяспечваючы надзейную абарону кватэр грамадзян, іх маёмасці, ахоўваючы дзяржаўныя і сацыяльныя аб’екты, нам удаецца стрымліваць і папярэджваць беззаконнасць. Наша служба карыстаецца даверам у жыхароў раёна.

У нас працуюць толькі сапраўдныя прафесіяналы, якіх вызначаюць пачуццё доўга і адказнасці, мужнасць, уменне хутка і беспамылкова арыентавацца ў складаных сітуацыях. У іх ліку — міліцыянер-кінолаг і міліцыянер-вадзіцель групы затрымання Віктар ЛАБКО і Сяргей КІШКЕВІЧ (на здымку). Яны сёлета прызнаны лепшым нарадам у рабоце адміністрацыйнай практыкі.

У бліжэйшы час штат аддзела плануем павялічыць. Мікашэвіцкае аддзяленне аховы арганізуе міліцэйскі пост РУВП “Граніт”. Такім чынам, будзем рады бачыць у нашых радах маладых людзей ва ўзросце да 25 год, якія па стану здароўя і маральных якасцях здольныя выконваць службовыя абавязкі. Да таго ж, кандыдаты павінны мець станоўчыя характарыстыкі з месца работы ці вучобы, не мець канфліктаў з законам (як і іх блізкія родныя). Перавага аддаецца маладым людзям, якія прайшлі тэрміновую службу ва ўнутраных вайсках МУС Рэспублікі Беларусь, маюць сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю, спартыўныя разрады ў адзінаборствах, вадзіцельскае пасведчанне (катэгорыі “В” і “С” і вопыт практычнага ваджэння не менш як 2 гады, а таксама практычныя навыкі работы са службова-вышуковымі сабакамі. За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца ў рабочыя дні з 9.00 да 18.00 па тэлефонах: 3-49-00, 3-49-03.

Напярэдадні прафесійнага свята жадаю ўсім работнікам, іх сем’ям, а таксама нашым ветэранам моцнага здароўя, дастатку, добрага настрою і поспехаў у нялёгкай рабоце — захаванні маёмаснай бяспекі грамадзян Рэспублікі Беларусь, нашым кліентам — спакою і дабрабыту.

Add Comment

Войти с помощью: