Сям’я, мова, Радзіма…

Савич

Сям’я, мова, Радзіма — «тры кіты», на якія абапіраецца ў жыцці настаўніца Міжлескай СШ Любоў Антонаўна САВІЧ.

Тут, удалечыні ад роднай Багданаўкі, у іх з мужам Сяргеем Адамавічам нарадзіліся дзеці. Аляксандр закончыў Мінскі аўтамеханічны каледж і застаўся ў сталіцы, дзесяцікласніца Вераніка ў наступным годзе стане на шлях выбару прафесіі, а другакласнік Раман засвойвае школьныя веды. У доме Савічаў, пабудаваным з падтрымкай дзяржавы, заўсёды пануюць узаемападтрымка і разуменне.

Апантанасць настаўніцы перадаецца яе вучням. Раней у аб’яднанні па інтарэсах “Літаратурнае краязнаўства” даследавалі прозвішчы вяскоўцаў, назвы вуліц і мясцовасцей. Цяпер жа ў “Спробе пяра” выконваюць разнастайныя творчыя заданні. А яшчэ — вучацца шанаваць свае карані, беларускую мову і Радзіму — самую Лепшую ў свеце!

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.